Пошук

2024.02.06 Dio è l'unico giudice

Францыя: Святы Пасад пратэстуе супраць асуджэння кардынала Уэле

Дзяржсакратарыят накіраваў вербальную ноту ў пасольства Францыі пры Святым Пасадзе, пратэстуючы супраць рашэння французскага суда, які ўмешваецца ў сферу, зарэзерваваную выключна для кананічных працэсаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Вербальная нота ў дыпламатычнай перапісцы часцей за ўсё выкарыстоўваецца для вырашэння ўсіх бягучых пытанняў дыпламатычнай місіі.

Журналісты папрасілі кіраўніка Залы Друку Матэа Бруні пракаментаваць справу Сабін дэ ла Валет, былой сястры Мары Ферэоль. 3 красавіка 2024 года французскі суд горада Лар’ян (Брэтань) пастанавіў накласці буйны штраф у памеры 200 тысяч еўра на былога прэфекта Дыкастэрыі па справах біскупаў, кардынала Марка Уэле, на Кангрэгацыю Сясцёр Дамініканак Духа Святога ў Понкалек, і на двух апостальскіх візітатараў – ксяндза Жан-Шарля Но і сястру Майліс Дэжобер – за незаконнае, на яго думку, выключэнне з закону Сабін Бадэн дэ ла Валет.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Матэа Бруні падкрэсліў, што: Святы Пасад даведаўся аб судовым рашэнні праз прэсу; кардынал Марк Уэле ніколі не атрымліваў ніякіх позваў у суд; ён здзяйсняў апостальскую візітацыю ў супольнасці дамініканак Духа Святога згодна з папскім мандатам; яна завяршылася прыняццем шэрагу кананічных мер у дачыненні да Сабін дэ ла Валет, у тым ліку яе выключэннем з гэтага манаскага інстытута.

Кіраўнік Залы Друку дадаў, што рашэнне суда ў Лар’яне ўзнімае важныя пытанні, якія тычацца імунітэту, але яго датычнасць да ўнутранай дысцыпліны і членства ў манаскім інстытуце можа прывесці да сур'ёзнага парушэння асноўных правоў каталіцкіх вернікаў на рэлігійную свабоду і свабоду аб'яднання.

Суд абвінаваціў манаскую супольнасць, між іншым у неналежным выкананні працэдуры выключэння. Не было ні папярэдняга папярэджання, ні прычыны для выгнання жанчыны з супольнасці. Акрамя таго, суд прызнаў, што супольнасць не выканала свой абавязак клопату, не прапанаваўшы Сабін дэ ла Валет ніякай фінансавая кампенсацыі, якая дазволіла б ёй падтрымліваць належны ўзровень жыцця пасля 34 гадоў служэння ў манаскай супольнасці “ў духу справядлівасці і любові, згодна з кананічным правам”.

Пасля абвяшчэння прысуду адвакаты сясцёр дамініканак і апостальскіх візітатараў заявілі, што будуць яго абскарджваць.
 

15 красавіка 2024, 10:41