Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Пасяджэннк Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Архіўнае фота Пасяджэннк Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Архіўнае фота 

Папа і кардыналы пра ролю жанчын, Сінод і сітуацыю ў свеце

Роля жанчын у Касцёле, праца Сінода і ажыццяўленне рэформы Рымскай курыі, а таксама сітуацыя з войнамі і канфліктамі ў свеце сталі тэмамі пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Працы праходзілі ў ватыканскім Доме святой Марты. У іх прымаў удзел Францішак.

15 красавіка 2024 года ўдзельнікі працягнулі разважанне аб ролі жанчын у Касцёле. Падчас гэтай часткі сустрэчы выступілі сястра Хэджына да Коста Пэдру з Кангрэгацыі Місіянерак Беззаганнага Зачацця, якая прадставіла канкрэтныя гісторыі і думкі некаторых бразільскіх жанчын, а таксама прафесар Стэла Мора, выкладчыца тэалагічнага факультэта Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта, якая прааналізавала ролю культур у прызнанні ролі жанчыны ў розных частках свету.

16 красавіка кардынал Марыё Грэк і біскуп П’ера Кодзі прапанавалі справаздачу аб бягучым Сінодзе, затым прагучалі разважанні аб рэалізацыі апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium у дыяцэзіяльных курыях і даклады кожнага кардынала аб сацыяльнай, палітычнай і эклезіяльнай сітуацыі ў рэгіёнах свету, якія яны прадстаўляюць.

Падчас сесіі гучалі спасылкі, а ў некаторых выпадках і малітва, якія тычыліся войнаў і канфліктаў у многіх месцах па ўсім свеце, асабліва на Блізкім Усходзе і ва Украіне. Кардыналы, а разам з імі і Папа, выказалі заклапочанасць тым, што адбываецца, і надзею на актывізацыю намаганняў па пошуку шляхоў да перамоў і міру.

Наступнае пасяджэнне Рады адбудзецца ў чэрвені 2024 года, - гаворыцца ў заяве Залы Друку Святога Пасада.

У склад Рады кардыналаў пасля яе абнаўлення Папам 7 сакавіка 2023 года ўваходзяць кардыналы: П’етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы; Фернанда Вергес Альсага, старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан; Фрыдалін Амбонга Бесунгу, арцыбіскуп Кіншасы з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга; Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Мумбая з Індыі; Шон Патрык О’Мэлі, арцыбіскуп Бостана з ЗША; Хуан Хасэ Амэлья-і-Амэлья, арцыбіскуп Барселоны з Іспаніі; Жэрар Лакруа, арцыбіскуп Квебека з Канады; Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембурга; Серджыу да Роша, арцыбіскуп Сан-Салвадора-да-Бая з Бразіліі. Сакратаром Рады з'яўляецца італьянскі біскуп Марка Мэліна.

Рада была заснавана Францішкам 28 верасня 2013 года з задачай падтрымліваць яго ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам і рыхтаваць праект рэформы Рымскай курыі, які быў рэалізаваны з апублікаваннем 19 сакавіка 2022 года новай апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium. Першае пасяджэнне групы прайшло 1 кастрычніка 2013 года.
 

17 красавіка 2024, 09:30
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031