Пошук

Эмблема ААН Эмблема ААН 

Святы Пасад занепакоены выкарыстаннем гвалту ў якасці зброі

Пра сумны рост сексуальнага насілля ва ўзброеных канфліктах казаў арцыбіскуп Габрыэле Кача ў сваім звароце да ўдзельнікаў адкрытых дэбатаў Савета бяспекі ААН, якія прайшлі 23 красавіка 2024 года ў Нью-Ёрку.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як адзначыў Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН, у свеце, які ўсё больш пакутуе ад бедстваў вайны, штогадовыя адкрытыя дэбаты аб сексуальным насіллі падчас канфліктаў даюць магчымасць паразважаць аб сумным росце гэтай з’явы. Ён падкрэсліў, што мілітарызацыя і незаконнае распаўсюджванне зброі падвяргаюць грамадзянскіх асоб павышанаму ўзроўню насілля.

Прадстаўнік Святога Пасада выказаў занепакоенасць наўмысным выкарыстаннем сексуальнага гвалту тэрарыстычнымі арганізацыямі і іншымі ўзброенымі групоўкамі ў якасці “стратэгічнага метаду вядзення вайны” і падкрэсліў важнасць падыходу, які б эфектыўна задавальняў рэальныя патрэбы жанчын і дзяўчынак, якія сталі ахвярамі гвалту.

Арцыбіскуп Кача адзначыў, што поўны, раўнапраўны і значны ўдзел жанчын у прадухіленні і вырашэнні канфліктаў павышае шанцы на дасягненне ўстойлівага міру. Па гэтай прычыне “важна прызнаваць у жанчынах праваднікоў перамен і пашыраць іх удзел у намаганнях па мірабудаўніцтву, вырашэнню канфліктаў і раззбраенню, захоўваючы пры гэтым іх роўную годнасць і ўнікальныя здольнасці”.

24 красавіка 2024, 12:46