Пошук

Прэзентацыя праграмы “Юбілей і культура” Прэзентацыя праграмы “Юбілей і культура” 

Ватыкан: прадстаўлена частка праграмы Юбілейнага года

На 9 мая 2024 года запланавана публікацыя папскай булы, якою будзе абвешчаны Юбілейны 2025 год. Пра гэта паведаміў арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па справах евангелізацыі.

Ян Глінскі

“Праз культурныя мерапрыемствы мы хочам абудзіць у свеце надзею”, – адначыў іерарх падчас прэзентацыі ў Ватыкане праграмы “Юбілей і культура”.

Арцыбіскуп Фізікела, якому Папа Францішак даручыў падтрыхоўку да Юбілейнага года, указаў на душпастырскі і паўсюдны характар гэтага перыяду, а таксама на ролю культурных мерапрыемстваў, якія яднаюць у сабе розум, веру і надзею. Музычная частка праграмы Юбілейнага года будзе праходзіць пад дэвізам “Гармонія надзеі”, а выставам будзе спадарожнічаць дэвіз “Адкрытае неба”.

“У бліжэйшыя месяцы ў Рыме адбудуцца тры важныя канцэрты. У нядзелю 28 красавіка ў касцёле святога Ігнацыя Лаёлы будзе выкананы славуты Messiah – адзін з найважнейшых твораў Гендэля. Чарговая сустрэча адбудзецца 3 лістапада ў аўдыторыі на вуліцы Канчыліац’ёнэ. Акадэмія святой Цэцыліі выканае Сімфонію №5 рэ мінор – твор для аркестра, напісаны Дзмітрыем Шастаковічам вясной 1937 года. Яна мала вядомая шырокай публіцы, але прамаўляе сваёй інтэнсіўнасцю, – сказаў арцыбіскуп Фізікела падчас прэс-канферэнцыі. – Трэцяя сустрэча адбудзецца непасрэдна перад адкрыццём Святых дзвярэй. 22 снежня ў касцёле святога Ігнацыя Лаёлы славуты папскі Хор Сікстынскай капэлы прадставіць паліфанічныя кампазіцыі Палестрыны, Перозі і Берталучы”.

Як адзначыў ватыканскі іерарх, “у святле сузірання таямніцы веры, якую праспявае хор, вядомы ва ўсім свеце”, будзе магчымасць перажыць дні, што папярэднічалі адкрыццю Юбілею.

05 красавіка 2024, 10:20