Пошук

Арцыбіскуп Габрыэле Кача, Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН Арцыбіскуп Габрыэле Кача, Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН 

Арцыбіскуп Кача пра неабходнасць пошуку альтэрнатывы вайне

Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН у Нью-Ёрку даў інтэрв'ю ватыканскім СМІ, у якім падкрэсліў небяспеку ваенных канфліктаў і заклікаў шукаць іншыя шляхі дээскалацыі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Тое, што адбываецца ва Украіне і на Блізкім Усходзе, гаворыць аб тым, што "ваеннае рашэнне" не працуе. Пра гэта сведчаць тысячы страчаных жыццяў, разбураныя сем'і, дамы, працоўныя месцы і інфраструктура, спараджаючы ўсведамленне таго, што неабходна абраць іншы шлях. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю ватыканскім СМІ арцыбіскуп Габрыэле Кача.

Кажучы пра шляхі, неабходныя для дасягнення міру, дыпламат паразважаў над тым, ці існуюць інструменты, у тым ліку і ў распараджэнні міжнароднай дыпламатыі, якія маглі б спрыяць дээскалацыі і якія яшчэ не былі выкарыстаныя. Ён адзначыў, што такія інструменты і гуманітарныя ініцыятывы існуюць, але неабходна “цвёрдая і агульная гатоўнасць выкарыстоўваць іх у адпаведнасці з міжнародным правам, у адваротным выпадку іх цяжка рэалізаваць на практыцы”.

Арцыбіскуп Кача звярнуў увагу на беспрэцэдэнтны рост выдаткаў на ўзбраенне, адзначаючы, што такія велізарныя інвестыцыі было б лепш накіроўваць на праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і прадухілення канфліктаў. Больш за тое, рост узбраення стварае ілюзію таго, што “бяспека забяспечваецца сілай і валоданнем зброяй, тады як яна з'яўляецца вынікам адносін, заснаваных на ўзаемным даверы і адказнасці”. Ён падкрэсліў неабходнасць аднаўлення ўзаемнага даверу паміж дзяржавамі, супрацоўніцтва адкрытага дыялогу і мірнага вырашэння канфліктаў.

Апостальскі нунцый пацвердзіў вялікую заклапочанасць Касцёла небяспекай ядзернай зброі, якая ўяўляе сабой "пагрозу існаванню чалавецтва ў цэлым, паколькі можа выклікаць шырокамаштабныя разбурэння, нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю і прычыніць невымоўныя пакуты цяперашняму і будучым пакаленням”.

15 мая 2024, 12:10