Фінансавыя эксперты далі ацэнку дзеянням Святога Пасада
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Як вядома, вынікі папярэдняй справаздачы з 2021 года былі ў значнай ступені станоўчымі. Цяпер фінансавыя эксперты прааналізавалі дзеючае заканадаўства Святога Пасада і Дзяржавы Ватыкан на прадмет тэхнічнай адпаведнасці рэкамендацыям Міжнароднай групы распрацоўкі фінансавых дзеянняў (FATF), па якіх ватыканскі бок даслаў запыт на перагляд рэйтынгу, прысвоенага ў Справаздачы трохгадовай даўнасці.
У актуальнай Справаздачы (Regular Follow-up Report) Камітэт Moneyval прызнаў далейшы прагрэс, дасягнуты Святым Пасадам і Дзяржавай Ватыкан па вызначанай у 2021 годзе лініі. Фактычна па ўсіх запытаных рэкамендацыях, якія тычацца барацьбы з адмываннем грошай, фінансаваннем тэрарызму і фінансаваннем распаўсюджвання зброі масавага знішчэння, быў прысвоены палепшаны рэйтынг.
У цэлым вынікі цяперашняй Справаздачы ў значнай ступені пазітыўныя. Святы Пасад і Ватыкан прадэманстравалі сумесную працу ўсіх органаў у працэсе забеспячэння поўнай фінансавай празрыстасці.
Наступная ацэнка тэхнічнай адпаведнасці будзе праведзена праз чатыры гады. Мяркуецца, што яе ўключаць у больш шырокі кантэкст 6-га раўнда ўзаемнай ацэнкі юрысдыкцый-чальцоў Камітэта Moneyval.