Пошук

Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін 

Кардынал Паралін: мір нельга пабудаваць без дыялогу

Кардынал П’етра Паралін прыняў удзел у Круглым стале дзеля міру, які прайшоў у рамках Другой сусветнай сустрэчы па пытаннях чалавечага братэрства пад дэвізам #BeHuman (Быць чалавекам).

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дыскусія адбылася 10 мая 2024 года ў Палацы Канцылярыі ў Рыме па ініцыятыве ватыканскага Фонда Fratelli tutti. Між іншых у ёй бралі ўдзел каля 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.

“Бог стварыў людзей, каб жылі ў міры і ахоўвалі навакольнае асяроддзе, а не знішчалі яго”, - зазначыў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы. Ён падкрэсліў, што войны супярэчаць годнасці чалавека і “не прызначаны, па сваёй прыродзе, вырашаць праблемы, а толькі абцяжарваць іх”.

На думку бліжэйшага супрацоўніка Святога Айца, “сёння павінна быць перагледжана паняцце “справядлівай вайны”, якое з’явілася ў эпоху, калі канфлікты мелі адносна абмежаваны маштаб”. “У сучасную эпоху, са з’яўленнем ядзернай зброі і зброі масавага знішчэння, гэта тэорыя прадстаўляецца вельмі праблематычнай”, - дадаў ён.

Кардынал Паралін адзначыў, што без дыялогу не толькі немагчыма пабудаваць мір, але і развязваюцца войны, якія замяняюць голас дыпламатыі голасам зброі. Ён назваў тры галіны дзеянняў, вызначаных Папам Францішкам для таго, каб пачаць сеяць зерні міру: устараненне прычын несправядлівасці, урэгуляванне несправядлівых і немагчымым да пагашэння даўгоў, а таксама перамога над голадам.

Іерарх адзначыў важнасць клопату пра сацыяльную справядлівасць, асабліва ў актуальным кантэксце, дзе каштоўнасці чалавека сур’ёзна пагражае распаўсюджаная тэндэнцыя прыбягаць выключна да крытэрыях карысці і валодання.

Звяртаючы ўвагу на праблему ўзбраненняў, кардынал Паралін заўважыў, што ў 2023 года на гэту сферы склалі 2,443 мільярда долараў, у той як дапамога на мэты развіцця ледзь дасягнула 233 мільярдаў долараў. “Войны працягваюць пашырацца, бо індустрыя ўзбраенняў фактычна падтрымлівае эканоміку многіх краін”, - адзначыў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца, нагадваючы словы Пія ХІІ: “Нішто не страчана з мірам. Усё можа быць страчана з вайной”.
 

11 мая 2024, 07:47