Пошук

Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін  (ANSA)

Паралін: навука і тэхналогіі павінны служыць годнасці чалавека

Навука і тэхналогіі адкрываюць вялікія магчымасці для развіцця, але яны спалучаны таксама з рызыкамі і значнымі антрапалагічнымі наступствамі, якія патрабуюць уважлівага аналізу, - нагадаў кардынал П’етра Паралін.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы звярнуўся да ўдзельнікаў ІІІ World Changers Summit – форума прадпрымальнікаў і экспертаў у сферы інавацый і тэхналогій, якія 29 мая 2024 года сабраліся ў Папскай акадэміі сацыяльных навук, каб прадставіць вынікі сваіх даследаванняў і праекты, а таксама паразмаўляць аб сувязі паміж навукай, этыкай і верай.

Бліжэйшы супрацоўнік Францішка пажадаў, каб развіццю навукі і тэхналогіі заўсёды спадрожнічала ўвага на годнасці чалавека, для чаго, на яго думку, неад’емны ўклад людзей веры. Вернікі павінны быць уважлівымі і актыўнымі, дапамагаючы людзям ісці ўсім разам і дзейнічаць у імя будучыні, годнай будучых пакаленняў, - адзначыў кардынал Паралін.

Такім чынам “канкрэтныя рашэнні, накіраваныя на агульнае дабро”, становяцца ўсё больш неабходнымі, падкрэсліў ватыканскі іерарх, адзначаючы важнасць захавання ўзаемасувязі паміж “навуковым прагрэсам і чалавечай асобай”.

Падчас саміта ў Папскай акадэміі сацыяльных навукі былі прадстаўлены інстументы, прызначаныя для барацьбы з эндэмічнымі хваробамі, распаўсюджанымі ў некаторых краінах, такімі як малярыя, а таксама праекты, якія аб’ядноўваюць апошнія дасягненні ў галіне біяархітэктуры з абаронай экасістэмы і выкарыстаннем абнаўляльных крыніц энергіі.
 

30 мая 2024, 12:40