Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Рына Фізікела Арцыбіскуп Рына Фізікела  (AFP or licensors)

Святы 2025 год: рэкорд наведвальнасці і Юбілей палітыкаў

Святы Пасад чакае, што мерапрыемствы, звязаныя з Святым 2025 годам, наведае на 45 працэнтаў больш людзей, чым у рэкордным 2000 годзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як абвясціў адказны за арганізацыю глабальнай падзеі арцыбіскуп Рына Фізікела на прэс-канферэнцыі ў Рыме, паводле прагнозаў дзяржаўнага ўніверсітэта Roma Tre, чакаецца прыкладна на дзесяць мільёнаў больш пілігрымаў, чым 25 гадоў таму. Тады, паводле іерарха, праз Святыя дзверы ў ватыканскай базіліцы прайшлі 22,5 мільёна асоб. У надыходзячым Святым годзе чакаецца 32 мільёна пілігрымаў. Паводле прагнозу, сярод краін з найбольшай магчымай колькасцю вернікаў, якія збіраюцца ў Рым, значна наперадзе ЗША (2,5 мільёна) і Германія (амаль 1,5 мільёна).

Фізікела патлумачыў, што з такімі лічбамі мяжа паміж пілігрымамі і турыстамі сціраецца. “Мы таксама хочам ператварыць турыстаў у пілігрымаў, а пілігрымаў – у турыстаў, якія адкрыюць для сябе прыгажосць гэтага горада”, - падзяліўся ён. Аргкамітэт спадзяецца, што пераважная большасць людзей зарэгіструецца праз адмысловы мабільны дадатак і атрымае паломніцкую картку.

Каляндар на Святы 2025 год, які прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі прадставіў 27 мая 2024 года на сустрэчы з СМІ, уключае 35 асноўных падзей. Па яго словах, у цяперашні час рыхтуюцца дадатковыя мерапрыемствы, пра якія будзе абвешчана ў чэрвені. Святы год распачынаецца 24 снежня 2024 года з урачыстага адкрыцця Папам Святых дзвярэй у ватыканскай базіліцы. Пасля гэтага адчыняцца Святыя дзверы трох іншых папскіх базілік Рыма.

У наступныя месяцы Рым прыме вялікія групы вернікаў, разбітыя па тэмах, прафесіях, служэнні, грамадскім профілі. Чакаецца, што найбольшую колькасць удзельнікаў у 2025 годзе збяруць: 5-6 красавіка – Юбілей хворых, 1-4 мая – Юбілей рабочых, 30 мая - 1 чэрвеня – Юбілей сем'яў, 28 ліпеня - 3 жніўня – Юбілей моладзі, 22-23 лістапада – Юбілей хораў. Самай палітычна цікавай падзеяй можа стаць Юбілей палітыкаў. З гэтай нагоды ў Ватыкане чакаюць шматлікіх кіраўнікоў дзяржаў з усіх куткоў свету.

Акрамя цэнтральных мерапрыемстваў з сусветным удзелам, адбудзецца мноства дыяцэзіяльных пілігрымак з больш чым 4 тысяч каталіцкіх дыяцэзій па ўсім свеце. Паводле слоў арцыбіскупа Фізікелы, запланаваны таксама дзясяткі культурных падзей.

Адносна пытання аб тэрарыстычных пагрозах падчас буйных мерапрыемстваў, іерарх адзначыў, што Рым з’яўляецца бяспечным горадам, а Ватыкан добра ахоўваецца. Тым не менш, важна захоўваць пільнасць.

Кожныя 25 гадоў Каталіцкі Касцёл абвяшчае Святы год. Цэнтральнымі элементамі Юбілеяў з'яўляюцца пілігрымка ў Рым, праход праз Святыя дзверы і атрыманне адпустаў.
 

28 мая 2024, 10:25
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930