Францішак падчас пасяджэння епіскапату Італіі Францішак падчас пасяджэння епіскапату Італіі  (Vatican Media)

Зала Друку пракаментавала нядаўнія публікацыі пра словы Папы

Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік Залы Друку Святога Пасада заявіў, што Францішак ведае аб нядаўніх публікацыях, якія тычыліся яго размовы з італьянскім епіскапатам за зачыненымі дзвярыма.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гаворка ішла пра занепакоенасць Папы сітуацыяй у італьянскіх духоўных семінарыях.

Матэа Бруні працытаваў Пантыфіка, які неаднаразова заяўляў: “У Касцёле ёсць месца для ўсіх, для ўсіх! Ніхто не бескарысны, ніхто не лішні, кожнаму ёсць месца. Такім, якія мы ёсць, усім”.

Францішак ніколі не меў намеру некага пакрыўдзіць або выказвацца ў гамафобным стылі. Ён прыносіць свае прабачэнні тым, хто адчуў сябе абражаным пасля выкарыстання тэрміна, згаданага ў публікацыях.
 

29 мая 2024, 10:03