Пошук

Папа Францішак Папа Францішак  (ANSA)

Грош святога Пятра дапамагае Францішку ў яго місіі

У канцы чэрвеня ва ўсім свеце пройдзе традыцыйны збор ахвяраванняў Грош святога Пятра (Obolo di San Pietro). Кожнае, нават невялікае, ахвяраванне дапаможа Францішку ў яго дабрачыннай дзейнасці.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Ініцыятыва Грош святога Пятра – гэта магчымасць падтрымаць апостальскую місію біскупа Рыма, як ніколі неабходную ў свеце, ахопленым войнамі, гонкай пераўзбраення, несправядлівасцю, пакутамі бедных, нападкамі на святасць чалавечага жыцця і годнасць чалавека.

Сродкі можна ахвяраваць не толькі ў дзень урачыстасці святых Пятра і Паўла, але і ў любы іншы дзень года. Яны пойдуць на фінансаванне дабрачыннай дзейнасці, якая ажыццяўляецца рознымі дыкастэрыямі Святога Пасада. Ахвяраванні дапамогуць людзям і сем'ям у цяжкіх сітуацыях, пацярпелым ад стыхійных бедстваў і войнаў, зробяць магчымай блізкасць Папы да тых, хто жыве на геаграфічных і экзістэнцыяльных перыферыях свету, падтрымаюць яго нястомныя дзеянні на карысць братэрства і міру.

Ахвяраванні могуць быць невялікімі па памеры, але маюць вялікую сімвалічную каштоўнасць. Яны ўмацоўваюць пачуццё прыналежнасці да Касцёла і любові да Святога Айца. Той, хто ахвяруе грош святога Пятра, не толькі дапамагае Францішку дапамагаць найбольш патрабуючым, але і ўдзельнічае ў яго місіі па абвяшчэнні Евангелля, а таксама супрацоўнічае ў служэнні, якое ажыццяўляюць розныя структуры Апостальскай Сталіцы, спрыяючы цэласнаму чалавечаму развіццю, адукацыі, міру, справядлівасці і братэрству.

25 чэрвеня 2024, 10:27