Пошук

Кніга П’ера Дамоса, прысвечаная праблематыцы войнаў у кантэксце энцыклікі Pacem in Terris Кніга П’ера Дамоса, прысвечаная праблематыцы войнаў у кантэксце энцыклікі Pacem in Terris 

Паслы пры Святым Пасадзе ўручылі сваю літаратурную прэмію

П’ера Дамоса атрымаў Літаратурную прэмію паслоў пры Святым Пасадзе за выдадзеную ў 2023 годзе кнігу, якую прысвяціў праблематыцы войнаў у кантэксце энцыклікі Pacem in Terris.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустаршынямі журы пятай прэміі сталі паслы Еўрапейскага саюза і Італіі, у яго склад увайшлі дыпламаты з Албаніі, Аўстраліі, Бельгіі, Кіпра, Францыі, Літвы, Паўночнай Македоніі, Партугаліі, Уругвая і Мальтыйскага ордэна. Лаўрэат быў абраны з 40 прэтэндэнтаў.

Узнагароду ўручаць 2 ліпеня 2024 года ў Палаца Барамэа ў Рыме, дзе знаходзіцца пасольства Італіі пры Апостальскай Сталіцы, у прысутнасці кардынала Дзяржсакратара П'етра Параліна.

Журы ацаніла актуальнасць тэмы кнігі Ці можа Касцёл спыніць вайну? Расследаванне праз 60 гадоў пасля Pacem in Terris (Può la Chiesa fermare la guerra? Un’inchiesta a sessant’anni dalla Pacem in Terris), якое праз 60 гадоў пасля напісання Янам XXIII дакумента ставіць пытанне аб ролі Касцёла ў кантэксце канфліктаў. Звярнула на сябе ўвагу аўтарская метадалогія, якая, акрамя больш чым 50 інтэрв'ю, прапануе разважанні пра мір, яго значэнне ў гісторыі і найбліжэйшай будучыні.

Сёлетняя навінка – уручэнне спецыяльнай прэміі пісьменніку-дэбютанту. Яе атрымаў Рока Дэ Стэфана за раман Божы інфлюэнсер (L'influencer di Dio), у якім праз лёгкі аповед, які спалучае сакральнае і свецкае, ён запрашае паразважаць пра веру і пошук духоўнасці.

Прэмія ўручаецца аўтарам кніг, выдадзеных на італьянскай мове і разлічаных на шырокую аўдыторыю, якія закранаюць тэмы, звязаныя з хрысціянскай культурай і каштоўнасцямі, касцёльна-дзяржаўнымі адносінамі, гісторыяй Цэркваў і міжрэлігійным дыялогам.
 

18 чэрвеня 2024, 10:39