Аўдыенцыя для Прэзідэнта Каба-Вердэ Аўдыенцыя для Прэзідэнта Каба-Вердэ  (Vatican Media)

Прэзідэнт Каба-Вердэ наведаў Ватыкан

14 чэрвеня 2024 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Каба-Вердэ Жазэ Марыю Перэйра Невіша.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У ходзе шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Каба-Вердэ, абмеркаваны некаторыя аспекты сацыяльна-эканамічнай сітуацыі краіны, а таксама ўжыванне двухбаковага Пагаднення, ратыфікаванага ў 2014 годзе.

Падчас размоў адбыўся абмен меркаваннямі аб актуальных міжнародных падзеях, у прыватнасці, аб праблемах бяспекі, канфліктах у свеце, міграцыйных феноменах і гандлі людзі.
 

14 чэрвеня 2024, 12:02