Пошук

 Дэлегацыя Святога Пасала на форуме ICANN у Кігалі (Руанда) Дэлегацыя Святога Пасала на форуме ICANN у Кігалі (Руанда) 

Святы Пасад выступае за бяспечны і інклюзіўны Інтэрнэт

Дэлегацыя Святога Пасада прыняла ўдзел у штогадовым форуме ICANN, які прайшоў 9 чэрвеня 2024 года ў Кігалі, сталіцы Руанды. На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні міжнароднага супрацоўніцтва і скарачэння лічбавага разрыву.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Арганізатар мерапрыемства – Інтэрнэт-карпарацыя па прысваенні імёнаў і нумароў ICANN (Internet corporation for assigned names and numbers), якая кантралюе дамены і адрасы інтэрнэт-правайдэраў на міжнародным узроўні.

У дыскусіі ўдзельнічалі пяцьдзясят дэлегацый. Святы Пасад на форуме прадставілі ксёндз Лусіа Адрыян Руіс, сакратар Дыкастэрыі па камунікацыі, і Франчэска Машы. Святы Пасад з'яўляецца членам ICANN з 1994 года. Ён валодае даменамі .va і .catholic, а таксама некаторымі IP-адрасамі для міжнароднай камунікацыі.

Удзельнікі форума падкрэслілі неабходнасць прадухілення фрагментацыі Інтэрнэту, захавання яго бяспечным, унікальным і сумяшчальным сродкам камунікацыі, а таксама зніжэння выдаткаў на інфармацыйна-камунікацыйную інфраструктуру.

Гаворка ішла пра неабходнасць супрацоўніцтва паміж тэхнічнымі і нетэхнічнымі бакамі для гарантыі бяспечнага і адкрытага Інтэрнэту. У якасці станоўчых прыкладаў скарачэння лічбавага разрыву былі прыведзены Індыя і Бангладэш. Адзначалася таксама важнасць наяўнасці электраэнергіі і адукацыі насельніцтва.

Прадстаўнікі Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) – агенцтва ААН, якое спецыялізуецца на інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогіях – пацвердзілі важнасць устойлівага развіцця тэлекамунікацыйнай інфраструктуры і лічбавых тэхналогій, якія мелі вырашальнае значэнне падчас пандэміі.

Удзельнікі форума ICANN падкрэслілі таксама неабходнасць падтрымкі афрыканскага кантынента, дзе ў беднасці жывуць 476 мільёнаў чалавек, а 63% насельніцтва не маюць Інтэрнэту.

Удзельнікі форума ICANN у Кігалі
Удзельнікі форума ICANN у Кігалі
11 чэрвеня 2024, 11:23