Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Pesante - Presto)
Расклад Падкасты
Сінод біскупаў па сінадальнасці. Ілюстрацыйнае фота Сінод біскупаў па сінадальнасці. Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Завяршылася сустрэча па падрыхтоўцы працоўнага дакумента Сінода

14 чэрвеня 2024 года завяршылася праца групы тэолагаў, якія сабраліся ў Рыме, каб распрацаваць праект Instrumentum laboris другой сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У працоўную групу ўвайшлі каля дваццаці тэолагаў з розных куткоў свету: біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі. Цягам дзесяці дзён яны разглядалі справаздачы мясцовых Касцёлаў, якія паступілі ў Генеральны сакратарыят Сінода напярэдадані кастрычніцкай сесіі.

Было атрымана 107 справаздач Біскупскіх канферэнцый і Усходніх Цэркваў, а таксама паведамленні Аб’яднанняў генеральных настаяцеляў і настаяцельніц (USG-UISG) і звыш 175 назіранняў міжнародных рухаў, універсітэтаў, асацыяцый вернікаў, супольнасцяў і прыватных асоб. Яшчэ адной важнай крыніцай інфармацыі сталі справаздачы святароў з 90 краін свету, якія ў красавіку 2024 года ўдзельнічалі ў трохдзённай асамблеі Пробашчы на карысць Сінода, што праходзіла ў Сакрафана пад Рымам.

Як гаворыцца ў паведамленні Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў, большасць справаздач сведчаць аб значных пераменах у мясцовых супольнасцях. “Насенне сінадальнага Касцёла ўжо прарастае!" - такімі словамі кардынал Жан-Клод Олерыш, Генеральны рэлятар Сінода Біскупаў, ахарактарызаваў працу па актывізацыі сінадальнай місіі Касцёла.

Найбольш часта сустракаюцца такія тэмы, як адукацыйная падрыхтоўка да сінадальнасці, функцыі сінадальных органаў, роля жанчын і моладзі, увага да бедных, інкультурацыя, празрыстасць і справаздачнасць тых, хто нясе служэнне ў Касцёле, катэхізацыя, супрацоўніцтва паміж Цэрквамі, роля біскупа і г.д.

Справаздачы багатыя сведчаннямі вернікаў: адны з іх дзеляцца глыбокім асабістым досведам навяртання, іншыя – пачуццём замяшання, трывогі і непакою. “У прыватнасці, некаторыя баяцца, што ідэю сінадальнасці не ўспрымуць сур'ёзна, што ідэалогіі і лобі скарыстаюцца Сінадальным шляхам для таго, каб навязаць свой парадак дня”, - зазначыў Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Марыё Грэк.

Іерарх нагадаў аб тым, што маючая адбыцца асамблея будзе прысвечана не таму ці іншаму пытанню, а сінадальнасці. Кожны ўдзельнік будзе прадстаўляць свой народ Божы і з дапамогай Святога Духа, братоў і сясцёр, будзе імкнуцца распазнаць волю Божую для свайго Касцёла, а не навязваць сваё індывідуальнае бачанне.

Працэс распрацоўкі Instrumentum Laboris будзе працягвацца ў некалькі этапаў, уключаючы разгляд Звычайнай Радай, усебаковыя кансультацыі, зацвярджэнне Звычайнай Радай і канчатковае ўхваленне Святым Айцом.

Instrumentum Laboris для кастрычніцкай сесіі будзе адрознівацца ад папярэдняга. Калі для першай сесіі было важна выявіць шырокія тэмы, то працоўны дакумент другой сесіі будзе накіраваны на рашэнне канкрэтных задач, каб адказаць на пытанне, якім быць Сінадальнаму Касцёлу ў місіі, асноўваючыся на тэалагічна абгрунтаваных аргументах і практычных прапановах.

14 чэрвеня 2024, 11:30
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031