Пошук

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер (архіўны здымак) Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер (архіўны здымак) 

Арцыбіскуп Галахер здзяйсняе візіт на Філіпіны

1-6 ліпеня 2024 года Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі знаходзіцца з візітам на Філіпінах. Дыпламат сустрэнецца з дзяржаўнымі ўладамі, прыме ўдзел у канферэнцыі і пленарным пасяджэнні епіскапату, узначаліць Імшу.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміў Дзяржаўны сакратарыят у сацыяльнай сетцы Х, у першы дзень візіту, 1 ліпеня, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер прыняў удзел у штогадовым святкаванні Дня Папы, прымеркаваным да ўрачыстасці святых Пятра і Паўла. Мерапрыемства было арганізавана Апостальскай нунцыятурай у Маніле.

У аўторак, 2 ліпеня, ватыканскі дыпламат здзейсніў візіт ветлівасці да Прэзідэнта Філіпін Фердынанда Маркаса і правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў Энрыке Манала.

На 3 ліпеня запланаваны ўдзел арцыбіскупа Галахера ў пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Біскупаў Філіпін, якая адбудзецца ў горадзе Малайбалай на поўдні краіны.

У чацвер, 4 ліпеня, іерарх узначаліць Эўхарыстыю, якая пройдзе ў абацтве Перамянення Пана ў Малайбалаі.

Плануецца, што 5 ліпеня ён прадставіць Святы Пасад на канферэнцыі, якая адбудзецца ў Інстытуце дыпламатычнай службы пры Міністэрстве замежных спраў Філіпін у Маніле.

 

 

02 ліпеня 2024, 10:26