Пошук

Першыя супрацоўніцы фабрыкі святога Пятра Першыя супрацоўніцы фабрыкі святога Пятра 

Базіліка святога Пятра: упершыню ў штаце "сампетрыні" – жанчыны

Упершыню за 500 гадоў з дня заснавання фабрыкі святога Пятра дзве жанчыны далучыліся да "сампетрыні" – работнікаў, якія падтрымліваюць парадак у ватыканскай базіліцы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

26-гадовая Ліза з правінцыі Падуі і 21-гадовая Мірыяна з Рэджа-Калабрыі скончылі Школу мастацтваў і рамёстваў пры фабрыцы святога Пятра.

Па словах айца Энца Фартуната, дырэктара па камунікацыях папскай базілікі, “прысутнасць жанчын не з'яўляецца чымсьці новым у доўгім і старажытным досведзе працы і мастацкай дзейнасці фабрыкі святога Пятра, але да гэтага часу жанчын не было ў штаце яе супрацоўнікаў”. Пры гэтым у ватыканскай мазаічнай студыі пры фабрыцы святога Пятра ўжо даўно працуюць мастачкі мазаікі.

"У мінулым, у 1500-х гадах, у работнікі бралі ўдоў і дзяўчын-сірот, большасць з якіх валодала сямейнай справай, атрыманай у спадчыну ад памерлага мужа ці бацькі. Фабрыка гарантавала ім тыя ж эканамічныя і працоўныя ўмовы, што і галаве сям’і”, - распавёў ксёндз Фартуната. З цягам часу жанчын пачалі наймаць і на розныя рамесныя пасады на фабрыцы, але да гэтага часу ніводнай з іх не было сярод сампетрыні (sampietrini).

12 ліпеня 2024, 12:36