Пошук

Скопішча Messier 3 на адлегласці 34 000 светлавых гадоў. Адзін з першых здымкаў, зробленых ватыканскім тэлескопам VATT з выкарыстаннем новай  сістэмы Don. Скопішча Messier 3 на адлегласці 34 000 светлавых гадоў. Адзін з першых здымкаў, зробленых ватыканскім тэлескопам VATT з выкарыстаннем новай сістэмы Don.  

Галоўны ватыканскі тэлескоп стаў цалкам аўтаматызаваны

Ватыканскі тэлескоп VATT, размешчаны на вяршыні гары Грэм у Арызоне, быў цалкам аўтаматызаваны, дзякуючы новай аперацыйнай сістэме Don.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Аперацыйная сістэма, распрацаваная чэшскай кампаніяй ProjectSoft HK, была ўсталяваная 3 чэрвеня 2024 года. Зараз яна праходзіць этап тэсціравання з удзелам супрацоўнікаў Ватыканскай абсерваторыі і Арызонскага ўніверсітэта.

Сістэма атрымала сваю назву ў гонар Дональда Альштадта (1921-2007), генеральнага дырэктара карпарацыі LORD. Сістэма Don стала магчымай дзякуючы гранту дабрачыннага фонду Томаса Лорда і ахвяравання ўдавы Дональда Альштадта.

Новая сістэма дазваляе тэлескопу працаваць у некалькіх рэжымах. У традыцыйным рэжыме астраном знаходзіцца на працоўным месцы, але пры гэтым яму не трэба ўручную запускаць, а потым выключаць падсістэмы тэлескопа. Аддалены рэжым дазваляе астраномам карыстацца тэлескопам на адлегласці, у тым ліку са штаб-кватэры Ватыканскай абсерваторыі ў Кастэль-Гандольфа. Найбольш перадавы скрыптавы рэжым дазваляе тэлескопу аўтаномна выконваць паслядоўнасць запраграмаваных астраномам інструкцыі без непасрэднага назірання і кантролю з боку чалавека.

04 ліпеня 2024, 14:08