Пасол ЗША: больш за сто ўкраінскіх дзяцей вярнуліся з Расіі
1 ліпеня 2024 года Францішак прыняў паслоў ЗША, Еўрасаюза і Парагвая, якія наведалі яго з развітальным візітам. Джозэф Донэлі вяртаецца ў ЗША ўсяго праз два гады ад распачацця місіі.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У размове з тэлеканалам EWTN ён падкрэсліў, што магчымасць супрацоўнічаць з Францішкам была для яго вялікай прывілеяй. Дыпламат прызнаўся, што як амерыканскі пасол пры Святым Пасадзе працаваў, між іншым, на карысць міру ў Еўропе. “Ад Расіі залежыць, калі скончыцца вайна, бо гэта не Украіна акупуе расійскія землі. Расія напала на Украіну і выкрала больш за 30 тысяч украінскіх дзяцей”.
Амерыканскі пасол распавёў, што ён цесна супрацоўнічаў з кардыналам Матэа Дзупі, папскім пасланнікам па пытаннях міру ва Украіне. “Мы спрабавалі вярнуць украінскіх дзяцей. Нам удалося вызваліць больш за сотню з іх. Гэта толькі пачатак”, - заявіў Джозэф Донэлі.
02 ліпеня 2024, 11:17