Пошук

Штаб-кватэра ААН ў Нью-Ёрку. Ілюстрацыйнае фота Штаб-кватэра ААН ў Нью-Ёрку. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Пасад: паскорыць выкананне Парадку дня на перыяд да 2030 года

Каб забяспечыць устойлівую і квітнеючую будучыню для ўсіх, нельга адступаць ад абавязацельстваў па ўстойліваму развіццю на перыяд да 2030 года, адзначыў Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Выступаючы 17 ліпеня 2024 года ў Нью-Ёрку на Палітычным форуме высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці, арцыбіскуп Габрыэле Кача нагадаў аб тым, што Парадак дня на перыяд да 2030 года ўвасабляе сабой калектыўнае імкненне да свету, у якім годнасць кожнага чалавека падтрымліваецца шляхам выкаранення галечы і голаду. Францішак у сваім звароце да Генеральнай Асамблеі ААН у 2015 годзе назваў прыняцце Парадку дня "важным знакам надзеі", - нагадаў дыпламат.

Прыхільнасць Мэтам устойлівага развіцця (МУР) была пацверджана на саміце, які адбыўся ў 2023 годзе. Маючы адбыцца ў верасні 2024 года Саміт будучыні дасць магчымасць ацаніць прагрэс і скарэктаваць стратэгіі ў святле новых выклікаў.

Арцыбіскуп Кача падкрэсліў неабходнасць актывізацыі намаганняў па дасягненню МУР, падкрэсліўшы, што нельга дапускаць самазаспакоенасці або адступлення ад прынятых абавязацельстваў. “Саміт будучыні павінен стаць паваротным момантам для пацверджання фундаментальных прынцыпаў, якія ляжаць у аснове калектыўных намаганняў міжнароднай супольнасці: захаванне чалавечай годнасці, імкненне да агульнага дабра і беражлівыя адносіны да нашай планеты”, - лічыць дыпламат. Гэтыя прынцыпы павінны ляжаць у аснове палітыкі і дзеянняў, накіраваных на пабудову больш устойлівага, справядлівага і мірнага грамадства.

Час для пошуку глабальных рашэнняў мінае, - нагадаў дыпламат папярэджанне Францішка. Толькі дзейнічаючы разам і ў згодзе, мы зможам знайсці рашэнні найбольш сур'ёзных праблем голаду, змены клімату і канфліктаў. Вырашэнне гэтых праблем патрабуе актыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, актывізацыі шматбаковасці і эфектыўных партнёрскіх адносін, якія выходзяць за рамкі межаў і ідэалогій. Мэта Саміту будучыні — не змяніць Парадак дня на перыяд да 2030 года, а пацвердзіць яго кіруючыя прынцыпы ўсеагульнай прыхільнасці людзям, планеце, росквіту, міру і партнёрству, - адзначыў Пастаянны прадстаўнік Святога Пасада ў ААН.

18 ліпеня 2024, 10:00