Пошук

Штаб-кватэра Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці ў Жэневе Штаб-кватэра Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці ў Жэневе 

Святы Пасад вітае развіццё сістэмы інтэлектуальнай уласнасці

Развіццё сістэмы інтэлектуальнай уласнасці – важны крок на шляху да ўсебаковага развіцця чалавека, падкрэсліў назіральнік Святога Пасада ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Марыя Валодзіна - Vatican News

9 ліпеня 2024 года арцыбіскуп Этарэ Балестрэра выступіў на 65-й сесіі Асамблеі дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), якая прайшла ў Жэневе. Ён адзначыў, што Святы Пасад вітае нядаўняе прыняцце Пагаднення аб інтэлектуальнай уласнасці, генетычных рэсурсах і звязаных з імі традыцыйных ведах. Па словах дыпламата, дамова ўяўляе сабой значны крок наперад у стварэнні дынамічнай і прагрэсіўнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці. Святы Пасад высока цэніць той факт, што пагадненне ўлічвае культурныя і прававыя асаблівасці карэнных народаў і мясцовых супольнасцей, а таксама выключае генетычныя рэсурсы чалавека з сферы свайго дзеяння.

Арцыбіскуп Балестрэра выказаў надзею на актывізацыю перамоў па традыцыйных ведах і традыцыйных формах культурнага самавыяўлення, якія прывядуць да станоўчых вынікаў маючай адбыцца дыпламатычнай канферэнцыі па прыняцці Пагаднення аб заканадаўстве ў галіне дызайну (Design Law Treaty).

Дыпламат пацвердзіў прыхільнасць Святога Пасада супрацоўніцтву з САІУ ў мэтах развіцця сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, каб “кожны чалавек меў магчымасць у поўнай меры карыстацца сваімі асноўнымі правамі і свабодамі”. Гэта стане важным крокам на шляху да ўсебаковага развіцця чалавека, якое можа быць дасягнута толькі тады, “калі ўсе члены чалавечай сям'і будуць уцягнутыя ў дасягненне агульнага дабра і ўнясуць у яго свой унёсак", заключыў арцыбіскуп Балестрэра.

10 ліпеня 2024, 12:10