Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты

У Ватыкане працягваецца набор у Школу мастацтваў і рамёстваў

Дваццаць студэнтаў з розных краін свету атрымаюць магчымасць прайсці шасцімесячную падрыхтоўку ў ватыканскай Школе мастацтваў і рамёстваў. Заяўкі на вучобу будуць прымацца яшчэ некалькі тыдняў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Школа ўзнікла дзякуючы жаданню кардынала Маўра Гамбэці, які аднавіў старажытную традыцыю Фабрыкі святога Пятра, бо школа ўжо існавала ў XIX стагоддзі. Потым гэта традыцыя перарвалася, але цяпер аднавілася”, - патлумачыў у інтэрв’ю агенцтву SIR айцец Франчэска Аркета, кіраўнік праекта, які сёлета будзе рэалізоўвацца ў Ватыкане ўжо ў трэці раз.

“Нашы работнікі перадаюць унікальныя ў свеце тэхнікі, такія як мазаіка ці цяслярская справа, якім не навучаюць у іншых месцах, і якія, магчыма ўжо не будуць перадавацца, калі гэта пакаленне сыдзе на пенсію. Такім чынам гэта генератыўнасць, перадача эстафеты ад аднаго пакалення другому, гарантуе доўгае жыццё”, - дадаў ён.

Запіс у ватыканскую Школу мастацтваў і рамёстваў працягваецца да 18 жніўня 2024 года. Заяўкі прымаюцца на сайце Фонда Fratelli tutti. На вучобу будуць залічаны 20 студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Яны будуць размеркаваны па пяці спецыяльнасцях: каменячосы і спецыялісты па апрацоўцы мармуру; муляры, штукары і дэкаратары; цесляры; кавалі; спецыялісты па мазаіцы.

“Школа цалкам бясплатная. Курсы працягваюцца шэсць месяцаў, з кастрычніка па красавік. Вучэбная праграма разлічана на 600 гадзін: 200 гадзін тэарэтычных заняткаў і 400 гадзін адведзена на практыку ў майстэрнях”, - расказаў айцец Аркета.

Выкладчыкамі ў Школе мастацтваў і рамёстваў з’яўляюцца не толькі супрацоўнікі Фабрыкі святога Пятра, але таксама спецыялісты з розных італьянскіх і замежных універсітэтаў. Заняткі праходзяць з панядзелка па пятніцу. Таксама ў вучэбную праграму ўключаны экскурсіі, паездкі, адукацыйныя візіты і семінары. У выходныя дні студэнты вольныя. Навучэнцам забяспечваецца бясплатнае сумеснае пражыванне і магчымасць цэласнага, усебаковага развіцця. “Маладыя людзі, якія хочуць інвеставаць сваё жыццё ў клопат пра прыгажосць, якая з’яўляецца Божым дарам, могуць прыйсці да нас”, - запэўніў айцец Франчэска Аркета.
 

29 ліпеня 2024, 09:44
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031