Ватыканскія атлеты звярнуліся да сваіх калег з адкрытым лістом
Марыя Валодзіна - Vatican News
У лісце падкрэсліваецца роля спорту ва ўмацаванні міру і адзінства ва ўмовах глабальных канфліктаў, напружанасці і несправядлівасці. Нагадваецца пра заклік Папы Францішка да алімпійскага перамір'я, а таксама пра ўдзел у Алімпіядзе каманды бежанцаў, які разглядаецца як сімвал надзеі і братэрства ў гэты змрочны для чалавецтва час.
Алімпійскія і Паралімпійскія гульні – гэта магчымасць прадэманстраваць сапраўдныя спартыўныя каштоўнасці: запал, інклюзіўнасць, братэрства, камандны дух, вернасць, самааддачу і самаахвяраванне. “Францішак нагадвае нам, што спорт – гэта вялікая эстафета ў марафоне жыцця, калі эстафетная палачка перадаецца з рук у рукі, і ніхто не застаецца ў баку”, - гаворыцца ў звароце ватыканскіх спартсменаў.
У лісце нагадваецца аб тым, што тры гады таму ў Токіа Міжнародны алімпійскі камітэт дадаў слова Разам (Communiter) да знакамітага алімпійскага дэвізу Citius! Altius! Fortius! (Хутчэй, вышэй, мацней). Падтрымліваць дух блізкасці і сяброўства, а таксама аматарскі дух прастаты і радасці спорту, які стрымлівае празмерную пагоню за грашыма і поспехам, заахвоцілі калег ватыканскія атлеты.
“Алімпійскія і Паралімпійскія гульні могуць стаць стратэгіяй дасягнення міру і проціяддзем ад ваенных гульняў”, - лічаць аўтары адкрытага ліста.