Пошук

Арцыбіскуп Рына Фізікела Арцыбіскуп Рына Фізікела  (Vatican Media)

Фізікела дыяканам: нясіце ў свет надзею, якая не расчароўвае

"Калі вы жадаеце прыняць сучасны евангелізацыйны выклік, вы павінны ўмець апранаць мову веры ў вопратку надзеі", - нагадаў прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі італьянскім дыяканам.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Арцыбіскуп Рына Фізікела звярнуўся да ўдзельнікаў XXIX Нацыянальнай канферэнцыі, арганізаванай супольнасцю італьянскіх дыяканаў. У мерапрыемстве, якое прайшло ў Асізі 5-8 жніўня 2024 года, прынялі ўдзел каля 200 чалавек. Іерарх заахвоціў дыяканаў быць "прарокамі" і "сейбітамі надзеі", несучы супольнасцям суцяшэнне і прапаноўваючы шляхі выхаду з крызісаў.

Арцыбіскуп Фізікела падкрэсліў прароцкую ролю дыяканаў, здольных звяртацца да людскіх сэрцаў і паказваць "шлях, па якім трэба ісці, каб цалкам зразумець пачуццё перажытай веры". Ён таксама папярэдзіў пра рызыкі, звязаныя з надзеяй, заснаванай на навуковым і тэхнічным прагрэсе: яна можа лёгка расчараваць, таму што не заўсёды можа быць здзейсненая.

Нарэшце, іерарх заахвоціў дыяканаў “апрануць мову веры ў вопратку надзеі”, як заклікае Юбілейная була 2025 года Spes non confundit. Юбілей стане шчаслівай магчымасцю для таго, каб увасобіць гэта пасланне ў жыццё, - сказаў арцыбіскуп Фізікела, нагадаўшы, што 21-23 лютага 2025 года будзе адзначацца Юбілей дыяканаў.

10 жніўня 2024, 09:50