Святы Пасад: дыскусіі пра рэформу ўніверсітэта для місіянераў
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Кардыналы, біскупы, законнікі і місіянеры з пяці кантынентаў абмяркоўваюць тоеснасць, місію і будучыню навучальнай установы, заснаванай у 1627 годзе Урбанам VIII для падрыхтоўкі святароў з місійных тэрыторый да абвяшчэння Евангелля ў іх касцельных кантэкстах.
Дыкастэрыя па евангелізацыі і мясцовыя Касцёлы абмяркоўваюць гэту тэму ўжо на працягу некалькіх гадоў. На цяперашні момант 26 епіскапатаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыях, што ўваходзяць у кампетэнцыю місійнага ватыканскага ведамства, падрыхтавалі свае развагі, прапановы і чаканні адносна мер, якія неабходна прыняць, каб зрабіць служэнне ўніверістэта больш эфектыўным і карысным для мясцовых касцельных супольнасцей. Яны будуць разглядацца падчас ватыканскай нарады.
Удзельнікі пленарнага пасяджэння будуць абмяркоўваюць крытэрыі і прапановы па абнаўленні акадэмічных інструментаў, метадалогій і працэдур, а таксама па галінах даследаванняў, якія неабходна ўмацаваць, каб падрыхтоўка місіянераў была пазначана іх лепшым веданнем кантэксту і мясцовых культур, у якіх яны будуць ажыццяўляць сваю дзейнасць. Будзе пашырана колькасць навуковых і даследчых цэнтраў, арыентаваных на канкрэтныя рэгіёны і спецыфічныя тэмы, па прыкладзе цэнтраў па вывучэнні Кітая і Азіі ў цэлым, якія дзейнічаюць пры ўніверсітэце з 1975 года. Плануецца ўмацаваць ці аднавіць у новай форме супрацоўніцтва з больш чым 106 інстытутамі і вучэбнымі цэнтрамі ў 40 краінах свету, звязанымі з Папскім універсітэтам.
Падчас пленарнай сесіі будуць прааналізаваны таксама вынікі першай фазы рэформы навучальнай праграмы, якая праводзілася з верасня 2023 года. У прыватнасці была аптымізавана колькасць выкладчыцкага складу і значна зменшаны выдаткі на ўтрыманне ўстановы. У прыватнасці былі скасаваны курсы, якія наведвала невялікая колькасць студэнтаў і які былі ацэнены як бескарысныя.
Урбаніяна была заснавана ў 1627 годзе. Гэта адзіны Папскі ўніверсітэт, які з’яўляецца структурнай часткай дыкастэрыі Апостальскай Сталіцы. Большасць студэнтаў, якія навучаюцца ў ім, атрымліваюць фінансаванне менавіта з фонда Дыкастэрыі па евангелізацыі. Вялікім канцлерам установы з’яўляецца кардынал Луіс Антоніа Тагле, прапрэфект місійнага ведамства Святога Пасаду.