Памятаць гісторыю, каб перамагчы пекла вайны
Тэкст: Андрэа Тарніелі / Пераклад і адаптацыя: Аляксандр Панчанка - Vatican News
Андрэа Тарніелі заўважыў, што пасля Люксембурга Францішак прыбыў у Бельгію: яшчэ адну невялікую краіну, якая з’яўляецца скрыжаваннем, “сінтэзам Еўропы”, зыходная кропкай для яе аднаўлення пасля жудаснай драмы Другой сусветнай вайны. Ён нагадаў, што Папа назваў Бельгію мостам, які дазваляе пашыраць згоду і вырашаць спрэчкі, весці дыялог, будаваць мір, адмаўляючыся ад вайны.
“І тут таксама Францішак паўтарыў свой непачуты заклік да Еўропы ўспомніць сваю гісторыю, якая складаецца са святла і цывілізацыі, але таксама з войнаў, імкнення да панавання і каланіялізму. І ён дадае недвухсэнсоўныя словы: “Гэта краіна нагадвае ўсім іншым, што калі яны парушаюць межы або міжнародныя дагаворы, выкарыстоўваючы самыя разнастайныя і неабгрунтаваныя апраўданні, калі яны выкарыстоўваюць зброю па прынцыпу “моцны праў”, тады яны адкрываюць скрыню Пандоры, выклікаючы лютыя буры, якія скаланаюць дом і пагражаюць яго знішчыць”, - напісаў эксперт.
“Як можна не прычытаць тут спасылку да таго, што адбываецца ў атакаванай і змучанай Украіне? Еўрапейскі агульны дом расхістаны і знаходзіцца пад пагрозай разбурэння, бо, як нагадвае нам Наступнік святога Пятра, “мір і гармонія ніколі не дасягаюцца раз і назаўжды, а хутчэй з’яўляюцца задачай і місіяй... няспыннай місіяй, якую трэба развіваць, аб якой трэба клапаціцца з пастаянствам і цярплівасцю. Бо, калі чалавек страчвае памяць пра мінулае і яго ўрокі, ён падвяргаецца небяспечнай рызыцы зноў адкаціцца назад, нават пасля таго, як ужо прасунуўся наперад, забыўшыся пра пакуты і жахлівую цану, заплачаную папярэднімі пакаленнямі”, - нагадаў Тарніелі.
Галоўны рэдактар СМІ Святога Пасаду звярнуў увагу на папярэджанне Папы адносна таго, што свет набліжаецца да трэцяй сусветнай вайны. Ён нагадаў, што паводле Святога Айца, неабходны “пастаянныя і своечасовыя культурныя, сацыяльныя і палітычныя дзеянні, мужныя, і адначасова разважлівыя, якія выключаць будучыню, дзе ідэя і практыка вайны зноў стане жыццяздольным варыянтам з катастрафічнымі наступствамі”.
Гісторыя – настаўніца жыцця, але “занадта часта яе не чуюць”. І гэта гісторыя сёння, з Бельгіі, голасам безабароннага Біскупа Рыма, які носіць імя святога Францішка, заклікае Еўропу адкрыць сябе нанова і інвеставаць у будучыню, адкрыўшыся жыццю, а не смерці і гонцы ўзбраенняў, каб “перамагчы дэмаграфічную зіму і пекла вайны”, - заключыў Андрэа Тарніелі.