Пошук

Палатно “Маларыя” мастачкі Марыі Марцінэці з калекцыі Ватыканскіх музеяў Палатно “Маларыя” мастачкі Марыі Марцінэці з калекцыі Ватыканскіх музеяў 

Ватыканскія музеі: новыя выставы ў Кастэль-Гандольфа

Ватыканскія музеі паведамілі пра два новыя праекты, які акрыюць выставачны сезон у папскай рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа. На іх будуць прадстаўлены карціна “Маларыя” мастачкі Марыі Марцінэці і традыцыйныя жаночыя строі рэгіёна Чачарыя.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пачынаючы з 20 верасня 2024 года наведвальнікі папскага палаца ў Кастэль-Гандольфа могуць пабачыць адрэстаўраванае палатно з калекцыі Ватыканскіх музеяў. Гаворка ідзе пра карціну "Малярыя" італьянскай мастачкі Марыі Марцінэці (1864-1937). Дбайная рэстаўрацыя вярнула гэтаму шэдэўру XIX стагоддзя яго першапачатковую прыгажосць. Яна стала магчымай дзякуючы падтрымцы канадскіх мецэнатаў Ватыканскіх музеяў.

Марыя Марцінэці – рымская мастачка, якая спецыялізавалася на ўсходніх сюжэтах, жанравых сцэнах і гістарычных тэмах. У 1889 годзе яна ўдзельнічала ў Сусветнай выставе ў Парыжы, дзе за "Малярыю" атрымала прэстыжную ўзнагароду – срэбны медаль.

Другім выставачным праектам стала экспазіцыя традыцыйных жаночых строяў рэгіёна Чачарыя з калекцыі рымскага Музея цывілізацый. Менавіта ў такую сукенку апранута жанчына на карціне “Малярыя”.

Прэзентацыя новых выставачных праектаў адбудзецца 27 верасня 2024 года, у 11:30, у Папскім палацы ў Кастэль-Гандольфа.

26 верасня 2024, 14:27