Пошук

Кардынал Конрад Краеўскі Кардынал Конрад Краеўскі 

Кардынал Краеўскі: Сінод навучыў мяне жыць логікай Евангелля

Прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні прызнаўся, што многаму навучыўся падчас Сіноду, які прайшоў у Ватыкане. У першую чаргу сінадальны сход стаў для яго каштоўнай школай слухання.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я вельмі многаму навучыўся на гэтым Сінодзе. Я навучыўся таму, як адносіцца на іншых людзей. Як размаўляць з імі. Як не перабіваць і прыслухоўвацца да таго, што яны кажуць”, - падзяліўся кардынал Конрад Краеўскі ў каментары для Vatican News.

Апостальскім элемазінарый заўважыў, што амаль трохгадовы Сінод аб сінадальнасці стаў для яго “школай метаду”, навучыўшы таму, што перш чым прыняць рашэнне трэба выслухаць вернікаў.

“Сінод навучыў мяне жыць логікай Евангелля, гэта значыць паступаць так, як паступаў Езус у адносінах з іншымі людзьмі. Ён навучыў мяне таму, якім кіраўніком я павінен быць у ватыканскай структуры, дзе працуе больш за 30 чалавек. Я магу сказаць, што гэты Сінод быў для мяне”, - падкрэсліў прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні.
 

28 кастрычніка 2024, 10:56