Пошук

Кардынал Крыстаф Шонбарн Кардынал Крыстаф Шонбарн 

Кардынал Шонбарн – новы старшыня Камісіі па наглядзе за IOR

25 кастрычніка 2024 года аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонбарн стаў новым старшынёй Камісіі кардыналаў па наглядзе за дзейнасцю Інстытута рэлігійных спраў (IOR) – фінансавай структуры, якую часта называюць Ватыканскім банкам.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

На працягу апошніх дзесяці гадоў Камісію ўзначальваў 89-гадовы іспанскі кардынал Сантас Абрыль-і-Кастэла. 79-гадовы кардынал Шонбарн з’яўляецца яе членамі з 2014 года. Арцыбіскуп Венскі заявіў, што мае намер працягваць шлях абнаўлення, акрэслены Папам Францішкам, з мэтай захавання і ўмацавання прафесіяналізму, празрыстасці і адпаведнасці Інстытута рэлігійных спраў высокім міжнародным стандартам.

Інстытут рэлігійных спраў паведаміў у адмысловым канюніке, што ў склад гэтага кантрольнага органа быў уключаны кардынал Эміль Поль Шэрыг, былы Апостальскім нунцыі ў Італіі і Сан-Марына.

Былі здзейснены змены таксама ў складзе Назіральнай рады Інстытута рэлігійных спраў. Яе віцэ-старшынёй быў прызначаны іспанец Хаўер Марын Рамана. Эксперт з’яўляецца членам структуры з 2016 года. З 2020 года ён быў кіраўніком Камітэта па аўдыце і аналізе рызык. Разам з тым, у Назіральную раду былі ўключаны два новыя члены: Бернард Брэнінкмаер з Нідэрландаў і Франсуа Паўлі з Люксембруга.
 

26 кастрычніка 2024, 13:52