На Сінодзе Біскупаў пройдзе паказ фільма “Я – капітан”
Марыя Валодзіна - Vatican News
Паказ, арганізаваны Дыкастэрыяй па справах культуры і адукацыі, пройдзе ў Новай зале Сінода 15 кастрычніка 2024 года, у 18:30.
Фільм атрымаў шырокае прызнанне, стаўшы афіцыйным кандыдатам на прэмію Оскар ў катэгорыі Лепшы замежны фільм і лаўрэатам Сярэбранага льва за найлепшую рэжысуру на 80-м Венецыянскім кінафестывалі.
Перад яго паказам адбудзецца сустрэча з італьянскім рэжысёрам Матэа Гаронэ і сенегальцам Мамаду Куасі, гісторыя якога была пакладзена ў аснову сцэнара. У размове прымуць удзел падсакратар Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі, айцец Антоніа Спадара, і генеральны сакратар Папскага фонду культуры для адукацыі, айцец Давідэ Мілані.
Кінастужка Я – капітан распавядае гісторыю двух маладых сенегальцаў, якія перасякаюць Афрыку ў пошуках лепшага жыцця ў Еўропе. Яна імкнецца даць голас тым, хто звычайна застаецца непачутым.
Кінапаказ дасць удзельнікам Сінода магчымасць паразважаць пра ролю і будучыню Касцёла, пра падыходы да вырашэння глабальных праблем, у тым ліку праблемы міграцыі.