2022.11.25 Corona Avvento 1 domenica

Новы прапаведнік Папскага дому пра першую нядзелю Адвэнту

Новы прапаведнік Папскага дому разважае пра першую нядзелю Адвэнту, заклікаючы не баяцца рэчаіснасці і падняць галаву, бо "вызваленне блізка".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Адвэнт – гэта кароткі, але інтэнсіўны перыяд, калі мы аднаўляем чаканне Пана, які ўжо прыйшоў у гісторыю і вернецца, каб завяршыць яе. 53-гадовы айцец Рабэрта Пазаліні падкрэслівае, што чуванне ў гэты час не азначае бяздзейнасць ці сон, але патрабуе абуджэння нашай уважлівасці і здзіўлення перад рэчаіснасцю і Божымі справамі ў ёй.

Евангелле нагадвае нам пра жахлівыя знакі, трывогі, войны і катаклізмы, якія выклікаюць страх. "Але менавіта ў такія моманты Езус кажа нам падняць галаву і заўважыць, што Ён прыходзіць, і наша вызваленне блізка," - тлумачыць капуцын.

Разважанне айца Пазаліні на Першую нядзелю Адвэнта

Для дасягнення гэтага Езус дае два асноўныя ўказанні. Першае – не абцяжарваць сэрцы няправільнымі жаданнямі, якія прымушаюць нас шукаць у рэчаіснасці тое, чаго там няма. Трэба знайсці сапраўдную меру нашых жаданняў і зразумець, што мы сапраўды жадаем і што рэчаіснасць можа нам прапанаваць.

Другое ўказанне – "чувайце молячыся". Прапаведнік падкрэслівае, што недастаткова проста маліцца – спачатку трэба добра расплюшчыць вочы і чуваць. "Часта мы молімся, але нічога не адбываецца, бо нашы вочы яшчэ заплюшчаныя, мы не глядзім на рэчаіснасць з даверам і ўвагай," - адзначае ён.

Менавіта з гэтага і пачынаецца Адвэнт – з умення глядзець на свет расплюшчанымі вачыма і шчырым сэрцам, з гатоўнасці сустрэць Пана ў штодзённай рэчаіснасці.
 

30 лістапада 2024, 12:49