Пошук

Кардынал Мэнднонса (у цэнтры) на прэзентацыі часопіса Polyedrum у Венецыі Кардынал Мэнднонса (у цэнтры) на прэзентацыі часопіса Polyedrum у Венецыі 

Polyedrum: афіцыйны часопіс Дыкастэрыі па культуры і адукацыі

Падчас 60-й Міжнароднай мастацкай выставы ў Венецыі быў прадстаўлены новы часопіс Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. Ён будзе выходзіць з 2024 года пад назвай Polyedrum: Cultura et Educatio.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Выданне будзе публікавацца адзін раз у год у выглядзе манаграфічнага зборніка. Першы нумар прысвечаны тэме множнага інтэлекту. У ім змешчаны адзінаццаць артыкулаў, абраных з навуковых публікацый вядучых каталіцкіх навучальных і культурных устаноў з усяго свету.

“У свеце, які змяняецца і фрагментуецца, нам патрэбны множныя інтэлекты, які будуць спрыяць гармоніі паміж розумам, рукамі і сэрцам і падрыхтуюць нас усіх не да эпохі, у якой мы будзем “чужынцамі паўсюль”, як кажа дэвіз цяперашняй біенале, але будзем пакліканы будаваць магчымасці для прызнання, што мы Fratelli tuttiУсе браты”, - сказаў падчас прэзентацыі часопіса кардынал Жазэ Таленціна дэ Мэндонса, прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі.

Polyedrum адрасаваны шырокай аўдыторыі чытачоў. Кожны яго нумар будзе афармляцца адным сусветна вядомым мастаком. Першы быў рэалізаваны Порціяй Звавахерай, мастачкай з Зімбабвэ, працы якой выстаўлены на Венецыянскай біенале, а таксама экспанаваліся на многіх іншых прэстыжных міжнародных выставах.
 

08 лістапада 2024, 12:23