Лагатып Саміту G-20 ў Рыа-дэ-Жанейра Лагатып Саміту G-20 ў Рыа-дэ-Жанейра  (AFP or licensors)

Кардынал Паралін на Саміце G-20 ў Рыа-дэ-Жанейра

Кардынал-Дзяржсакратар П’етра Паралін прыбыў у Бразілію. 18-19 лістапада 2024 года бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца прымае ўдзел у Саміце G-20 у Рыа-дэ-Жанейра.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Кардынал Паралін ўдзельнічае ў пасяджэнні Вялікай дваццаткі па запрашэнні Прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лула да Сілвы, якое было скіравана Папу. Акрамя лідараў краін, якія ўваходзяць у склад G-20, бразільскія ўлады запрасілі на форум яшчэ 56 дэлегацый.

На саміце абмяркоўваюцца розныя актуальныя тэмы, у тым ліку барацьба з голадам і беднасцю, рэформа структур глабальнага кіравання, устойлівае развіццё і энергетычны пераход. Будуць закранацца таксама пытанні, звязаныя з войнамі ва Украіне і на Блізкім Усходзе.
 

18 лістапада 2024, 12:19