Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (@FrancoPiroli) Калонка рэдактара

Касцёлу патрэбна толькі праўда: Тарніелі пра новы ліст Папы

Любоў да гісторыі, якую суправаджае позірк веры, прымушае ўважліва ўглядацца ў менш шляхетныя і нават змрочныя старонкі мінулага Касцёла, падкрэсліў праграмны дырэктар СМІ Святога Пасада.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Каментуючы ліст Папы Францішка на тэму абнаўлення вывучэння гісторыі Касцёла, Андрэа Тарніелі ў сваёй аўтарскай калонцы на партале Vatican News нагадаў словы, якія Леў XIII сказаў у 1889 годзе, адкрываючы для навукоўцаў Ватыканскі сакрэтны архіў: “Касцёл не мае патрэбы ў хлусні, а толькі ў праўдзе”.

Безумоўна, вывучэнне гісторыі знаёміць нас з “плямамі” і “зморшчынамі” мінулага, таму Папа Францішак напісаў: “Гісторыя Касцёла дапамагае глядзець на рэальны Касцёл, каб любіць той, які існуе насамрэч і які вучыўся і працягвае вучыцца на сваіх памылках і падзеннях”, - заўважыў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ.

“Прыняцце самаго сябе, уключаючы цёмныя моманты, дае Касцёлу здольнасць лепш разумець “плямы і раны” сучаснага свету”, - дадаў Тарніелі.

“Позірк Папы вельмі далёкі, як ад любой апалагетычнай заклапочанасці, скіраванай на стварэнне апраўдальнай, упрыгожанай карціны рэчаіснасці, так і ад ідэалагічных тэндэнцый, якія малююць Касцёл як скопішча злачынцаў. Наадварот, Касцёлу, які па-сапраўднаму здольны прымаць кожным паварот свайго мінулага, лягчэй заставацца пакорным, бо ён разумее, што чалавецтва збаўляе Пан, а не стратэгіі пастырскага маркетынгу ці актыўнасць таго ці іншага моднага персанажа”, - заключыў Андрэа Тарніелі.
 

22 лістапада 2024, 09:40