Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 

Папа ўводзіць кітайскую мову на агульных аўдыенцыях

З першага тыдня Адвэнту 2024 года падчас папскіх агульных аўдыенцый будзе ўведзены пераклад кароткага зместу катэхезы на кітайскую мову.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак абвясціў пра гэта асабіста 27 лістапада 2024 года падчас агульнай аўдыенцыі. Пераклад на кітайскую мову далучыцца да ўжо існуючых моўных версій, якія выкарыстоўваюцца падчас штотыднёвых сустрэч з вернікамі па серадах.

Апошнім такога роду новаўвядзеннем стала рашэнне Бэнэдыкта XVI аб выкарыстанні падчас агульных аўдыенцый арабскай мовы.

Гэта ініцыятыва Францішка з'яўляецца часткай пастаяннага дыялогу паміж Святым Пасадам і кітайскай каталіцкай супольнасцю. Кітайская стане першай усходнеазіяцкай мовай, на якой будуць агучвацца катэхезы.

Новаўвядзенне ў праграме агульных аўдыенцый падкрэслівае ўніверсальны характар Каталіцкага Касцёла і яго адкрытасць да дыялогу з усімі культурамі і народамі свету.
 

27 лістапада 2024, 11:06