Мара аб глабальным міры: Тарніелі пра папскую дыпламатыю
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Апісанне дыпламатычнай спадчыны Касцёла, падрабязна выкладзенае ў гэтай кнізе, захоўвае ў сабе патэнцыял, які дагэтуль застаецца практычна нявыкарыстаным у сучасным геапалітычным кантэксце. Старажытная па часе, але надзвычайна актуальная, адшліфаваная на працягу амаль двух тысячагоддзяў, гэта спадчына дазваляе марыць пра глабальны мір”, - перакананы праграмны дырэктар СМІ Святога Пасаду.
Тарніелі заўважыў, што ў кантэксце актуальных канфліктаў ва Укране і Газе, якія пераважна разглядаюцца ў святле логікі перамогі аднаго з бакоў, слова “дыпламатыя” ператварылася амаль у пагардлівы “эўфемізм”, але яно “павінна зноў знайсці сэнс свайго існавання”.
“Як неабходна дыпламатычная крэатыўнасць! Як патрэбны нам сёння “сумленныя перамовы”, каб прыйсці да “ганаровых кампрамісаў”, кажучы словамі Папы Францішка, скіраванымі да ўладаў Люксембурга”, - падкрэсліў эксперт.
“Таму тым больш будзе карысна азірнуцца на шматгранную гісторыю папскай дыпламатыі ў пошуках альтэрнатыўных мадэляў міжнароднай палітыкі. Сорак гадоў таму дыпламатычная крэатыўнасць святога Яна Паўла II і яго пасланніка, кардынала Антоніа Саморэ, здолелі спыніць ужо непазбежную вайну паміж Аргенцінай і Чылі. Чаму немагчыма паўтарыць гэты “цуд”, які ўратаваў столькі чалавечых жыццяў, пазбавіў ад разбурэнняў, пакут столькіх сем’яў?”, - напісаў Андрэа Тарніелі.