Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Нова выданне "Парадку пахавання Рымскага Пантыфіка" Нова выданне "Парадку пахавання Рымскага Пантыфіка" 

У Ватыкане абнародаваны новы парадак пахавання Папы

20 лістапада 2024 года ў Ватыкане было абнародавана новае выданне Ordo Exsequiarum Romani Pontificis – Парадку пахавання Рымскага Пантыфіка. Яно было зацверджана Францішкам 29 красавіка, а надрукавана 11 лістапада. Першы асобнік атрымаў сам Папа.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Галоўныя новаўвядзенні – абрад канстатацыі смерці Пантыфіка будзе адбывацца не ў пакоі, а ў асабістай капліцы Пантыфіка. Цела спачылага будзе неадкладна пакладзена ў труну. Выстаўляцца для апошняга развітання яно будзе таксама ў труне, а не на катафалку, як рабілася раней. Замест трох традыцыйных трунаў з кіпарысу, свінцу і дубу будуць выкарыстоўвацца дзве – з цынку і дрэва.

“Абноўлены абрад мае на мэце паказаць, што здзяйсняецца пахаванне пастыра і вучня Хрыста, а не магутнага гэтага свету”, - патлумачыў арцыбіскуп Дыега Равэлі, кіраўнік Службы папскіх літургічных цэлебрацый.

Новая кніга абрадаў заменіць выданне 2000 года, зацверджанае ў 1998 годзе святым Янам Паўлам ІІ, якое выкарыстоўвалася падчас яго пахавання ў 2005 годзе, а таксама, з некаторымі зменамі, падчас пахавання Бэнэдыкта XVI у 2023 годзе.

Пры падрыхтоўцы новага выдання пад увагу браліся некаторыя заўвагі, якія ўзніклі падчас пахаванняў гэтых Пантыфікаў, а таксама ўказанні Францішка, які папрасіў спрасціць абрады і распрацаваць іх такім чынам, каб яны лепш выяўлялі веру Касцёла ва Уваскрослага Хрыста. Новыя абрады былі адаптаваны да змен, унесеных у структуру Рымскай курыі ў 2022 годзе канстытуцыяй Praedicate Evangelium. Улічвалася таксама сучасная тэалагічная і касцельная адчувальнасць і нядаўнія змены ў літургічных кнігах.

Адна з самых значных змен – спрашчэнне тытулаў Святога Айца. Была вернута тэрміналогія, якая выкарыстоўвалася ў трэцім выданні Рымскага імшала 2008 года: Папа, Біскуп Рыма і Пастыр.

У новым выданні былі захаваны тры стацыі – месцы, дзе адбываюцца пахавальныя абрады. Першая – дом спачылага. Новы абрад прадугледжвае, што абрад канстатацыі смерці будзе адбывацца ў асабістай капліцы Папы, а не ў яго пакоі. Цела памерлага павінна быць ужо змешчана ў драўляную труну і яшчэ адну, унутраную, зробленую з цынку, перш чым яно будзе перанесена ў ватыканскую базіліку. Перанос цела ў Апостальскі палац быў выключаны.

Другая стацыя – базіліка святога Пятра. Яна прадугледжвае перанос цела ў базіліку, яго паказ вернікам ужо ў труне, а не на катафалку, і закрыццё труны ўвечары перад пахавальнымі цырымоніяй і святой Імшой.

Трэцяя стацыя – месца пахавання. Абрады ўключаюць перанос цела ў магілу і пахаванне. Яны былі значна спрошчаны за кошт адмовы ад змяшчэння цела ў кіпарысавую, свінцовую і дубовую труны. Цела Папы ўжо будзе знаходзіцца ў двух трунах: цынкавай і драўлянай. Гэта частка выдання таксама ўтрымлівае неабходныя інструкцыі для магчымасці пахавання Пантыфіка ў іншым месцы, акрамя ватыканскай базілікі. У мінулым годзе Францішак заявіў, што хацеў бы быць пахаваным у базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ.
 

20 лістапада 2024, 15:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930