Пошук

Ватыкан рыхтуецца да Калядаў: усталёўваюць галоўную ёлку

У Ватыкане 22 лістапада 2024 года пачалі ўсталёўваць галоўную калядную ёлку. 29-метровае дрэва з камуны Ледра ў правінцыі Трэнта стане цэнтральным элементам святочнага афармлення плошчы святога Пятра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Выбар ёлкі для Ватыкана сёлета адлюстроўвае клопат пра навакольнае асяроддзе. Дрэва было абрана ў рамках праграмы натуральнага абнаўлення лясоў, што падкрэслівае адданасць Святога Пасада прынцыпам экалагічнай устойлівасці.

Італьянская камуна Ледра, якая падарыла ёлку Ватыкану, вядомая сваімі прыроднымі і культурнымі каштоўнасцямі. Яе старажытныя паселішчы на палях уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а крыштальна чыстае возера з'яўляецца сапраўдным прыродным цудам.

Разам з галоўнай ёлкай, Ледра перадае некалькі меншых дрэў, якія будуць упрыгожаны ў міжнародным супрацоўніцтве з удзелам мясцовых жыхароў і іх пабрацімаў з Германіі і Чэхіі.

Інаўгурацыя каляднай інсталяцыі на плошчы святога Пятра запланавана на 7 снежня 2024 года.
 

22 лістапада 2024, 12:15