Вялікі імам Аль-Азхара спачувае ў сувязі са смерцю кардынала Аюса Гішота
Марыя Валодзіна - Vatican News
“Прафесар Аль-Таеб, Вялікі імам Аль-Азхара, выказвае свае шчырыя і глыбокія спачуванні Яго Святасці Папе Францішку, главе Каталіцкага Касцёла, у сувязі са смерцю кардынала Мігеля Анхеля Аюса, прэфекта Дыкастэрыі па міжрэлігійным дыялогу, і моліць Усемагутнага Бога дараваць цярпенне і суцяшэнне яго сям'і, сваякам і блізкім нябожчыка”, - гаворыцца ў пасланні.
Вялікі імам назваў жыццё кардынала Аюса Гішота выдатным узорам самаадданага служэння чалавецтву і падкрэсліў яго значныя намаганні па ўмацаванні адносін з мусульманамі ў цэлым і з Аль-Азхарам і Мусульманскім саветам старэйшын у прыватнасці.
Аль-Таеб падкрэсліў таксама ключавую ролю кардынала Аюса Гішота ў распаўсюджванні Дэкларацыі аб агульначалавечым братэрстве, а таксама яго ўклад у дзейнасць Вышэйшага камітэта па чалавечым братэрстве.