Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
No.4 in La Minore, BWV 805
Расклад Падкасты
Студэнты Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта. Ілюстрацыйнае фота Студэнты Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт на службе святасці і Касцёлу ў свеце

Выпускнікамі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта з’яўляюцца 57 святых, 27 благаслаўлёных, 16 Рымскіх Пантыфікаў, 36 працэнтаў членаў Калегіі кардыналаў і 24 працэнты каталіцкіх біскупаў у свеце.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

З нагоды візіту Францішка ў гэты самы старажытны папскі ўніверсітэт у Рыме, які адбыўся 5 лістапада 2024 года, рэктар навучальнай установы, амерыканскі езуіт, айцец Марк Льюіс, падзяліўся некаторымі статыстычнымі і гістарычнымі данымі.

Святар нагадаў у адмысловым камюніке, што вытокі Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта звязаны з ініцыятывай самаго Ігнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса. У 1551 годзе гэты іспанскі святы стварыў у Вечным горадзе Рымскім калегіум – навучальную ўстанову, пакліканую служыць усяму Паўсюднаму Касцёлу, у сувязі з чым яна атрымала неафіцыйную назву Universitas omnium Nationum – Універсітэт усіх народаў.

Праз 33 гады пасля заснавання Папа Грыгорый ХІІІ падарыў калегіуму новы будынак і фінансавыя сродкі для прыняцця каля тысячы студэнтаў. Новыя структуры дазволілі значна пашырыць колькасць навук, якія выкладаліся ў гэтай навучальнай установе.

У памяць пра шчодры жэст Грыгорыя ХІІІ, у 1873 годзе Рымскі калегіум быў перайменаваны ў Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт. У 1930 годзе ўстанова пераехала ў новую сядзібу на Пьяца Пілота, на якой знаходзіцца да сённяшняга дня. Установа працягвае захоўваць моцную сувязь з былым калегіумам, будучы ўкаранёным на ігнацыянскай духоўнасці і служачы Касцёлу ў розных частках свету.

На цяперашні час у езуіцкім універсітэце вучацца 2952 студэнты са 121 краіны свету. 50 працэнтаў навучэнцаў паходзіць з Еўропы, 15 працэнтаў – з Лацінскай Амерыкі, па 11 працэнтаў з Паўночнай Амерыкі, Афрыкі і Азіі і 2 працэнты студэнтаў з Аўстраліі.

Інтэлектуальную і душпастырскую падрыхтоўку ў навучальнай установе атрымліваюць як святары, так і манахі і свецкія вернікі. Колькасць дыяцэзіяльнага і манаскага духавенства складае 40 працэнтаў навучэнцаў, семінарыстаў – 30 працэнтаў, свецкіх – 22 працэнты, а манахінь – 8 працэнтаў.

Выпускнікамі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта з’яўляюцца 57 святых, 27 благаслаўлёных, 16 Рымскіх Пантыфікаў, 36 працэнтаў членаў Калегіі кардыналаў і 24 працэнты каталіцкіх біскупаў у свеце.

Універсітэт мае факультэты тэалогіі, кананічнага права, філасофіі, гісторыі і культурнай спадчыны Касцёла, сацыяльных навук, інстытуты псіхалогіі і антрапалогіі, а таксама спецыялізаваныя цэнтры па вывучэнні юдэйскай культуры, міжрэлігійнага дыялогу, ігнацыянскай духоўнасці і падрыхтоўцы фарматараў для святарства і кансэкраванага жыцця.

19 мая 2024 года Францішак канчаткова ўключыў у структуру Грыгарыянскага ўніверсітэта яшчэ дзве ўстановы, які дзейнічаюць пад кіраўніцтвам ордэна езуітаў: Папскі біблійны інстытут і Папскі ўсходні інстытут.
 

05 лістапада 2024, 11:54
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930