Пошук

Папа благаслаўляе медыцынскі аўтафургон для Украіны Папа благаслаўляе медыцынскі аўтафургон для Украіны 

Кардынал Краеўскі даставіць ва Украіну медыцынскае абсталяванне

Кардынал Конрад Краеўскі прывязе ва Украіну медыцынскае абсталяванне ад Папы. У кантэксце Калядаў іерарх наведае змучаную вайной краіну ўжо ў дзявяты раз ад пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні даставіць ва Украіну вялікі медыцынскі аўтафургон, з усім неабходным абсталяваннем, які можа выкарыстоўвацца як мабільная аперацыйная зала, а таксама шэсць апаратаў ультрагукавой дыягностыкі. Гэты падарунак з нагоды святаў Божага Нараджэння, якія быў асвечаны асабіста Папам, прызначаны для ўкраінскіх бальніц, што пацярпелі аб абстрэлаў і бамбардзіровак.

“Божае Нараджэнне – гэта перыяд, калі Святы Айцец зноў хоча абняць змучаных украінцаў, і ён робіць гэта сімвалічным чынам, дасылаючы ім вельмі неабходную медыцынскую дапамогу”, - сказаў кардынал Краеўскі ў каментары для Vatican News.

Прэфект нагадаў, што ад пачатку поўнамаштабнай вайны з Рыма пры падтрымцы Святога Пасаду выехала каля 250 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай. Гэта былі прадукты харчавання, медыкаменты, цёплае адзенне, электрагенератары і медыцынскае абсталяваннем. Кардынал Краеўскі таксама асабіста прывёз ва Украіну тры карэты хуткай дапамогі.
 

19 снежня 2024, 12:30