Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Scarbo. Modéré
Расклад Падкасты

Рым рыхтуецца да Юбілею: падсветка каланады і вада для пілігрымаў

Новая падсветка скульптур святых на каланадзе Плошчы святога Пятра і 14 новых кіёскаў з бясплатнай пітной вадой для пілігрымаў і турыстаў з'явяцца ў Рыме ў Юбілейны 2025 год.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Такія юбілейныя праекты прадставіла 16 снежня 2024 года італьянская кампанія ACEA, якая працуе ў галіне водных рэсурсаў і электрычнай энергіі.

Падсветка каланады Берніні

Для асвятлення скульптур 140 святых, якія размешчаны на каланадзе ватыканскай плошчы, будзе выкарыстоўвацца тэхналогія светлавой архітэктуры. Новая падсветка зробіць скульптуры бачнымі нават у вячэрняй цемры. Па словах пра-прэфекта Дыкастэрыі па евангелізацыі, арцыбіскупа Рына Фізікелы, гэта не толькі эстэтычнае рашэнне, але і духоўны праект – “матэрыялізацыя сапраўднага духоўнага дыялогу” святых.

Праект ажыццявіла кампанія ARETI, якая адказвае за грамадскае і мастацкае асвятленне Рыма. Замест старых лямпаў ля кожнай скульптуры былі ўсталяваны энергазберагальныя пражэктары з нізкім уздзеяннем на навакольнае асяроддзе. Адзін пражэктар асвятляе статую, другі стварае гульню святла і ценяў, узмацняючы візуальны эфект.

Вада для пілігрымаў

Яшчэ адным ключавым юбілейным праектам кампаніі ACEA стала ўсталяванне 14 кіёскаў з бясплатнай пітной вадой – Дамоў вады (Casа dell’acqua). Яны дазваляюць пілігрымам і турыстам бясплатна атрымаць пітную ваду і зарадзіць мабільныя прылады. Два такіх кіёска месцяцца на тэрыторыі Дзяржавы Ватыкан, астатнія дванаццаць у Рыме, бліз папскіх базілік і ўздоўж юбілейных маршрутаў.

Капілярнае водазабеспячэнне старажытнага Рыма забяспечвалася некалькімі акведукамі. "Ніводны горад не можа пахваліцца такой традыцыяй водазабеспячэння”, - патлумачыла кіраўніца ACEA Барбара Марыналі. Яна выказала спадзяванне на тое, што новы праект не толькі задаволіць смагу пілігрымаў, але і будзе спрыяць распаўсюджанню культуры ўстойлівага і адказнага выкарыстання каштоўных водных рэсурсаў.

У сераду, 18 снежня 2024 года, Францішак благаславіць два ватыканскія Дамы вады. Гэты сімвалічны жэст набывае глыбокі сэнс і сведчыць пра важнасць вады як крыніцы жыцця, духоўнасці і міласэрнасці.

Мабільны дадатак

Кампанія ACEA запусціла таксама мабільны дадатак Acquea, які дазваляе знайсці бліжэйшую крыніцу пітной вады, якіх у Рыме больш за 150 тысяч. Дадатак працуе на трох мовах (італьянскай, англійскай і іспанскай), і дазваляе таксама даведацца пра якасць вады ў пітных фантанах.

Юбілей падлеткаў

Кампанія ACEA плануе таксама падтрымаць Юбілей падлеткаў, які адбудзецца 25-27 красавіка 2025 года. Ён збярэ ў Рыме больш за 100 тысяч хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад дванаццаці да сямнаццаці гадоў. З гэтай нагоды у школах пройдзе шэраг адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных ахове і рацыянальнаму выкарыстанню водных рэсурсаў.

17 снежня 2024, 12:41
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930