Падчас Сінода ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Падчас Сінода ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Першая сустрэча новай Рады Сінода

У Ватыкане 17 снежня 2024 года адбылося першае пасяджэнне XVI Звычайнай Рады Генеральнага Сакратарыята Сінода, на якой абмеркавалі перспектывы ўкаранення сінадальнасці ў мясцовых Касцёлах.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сустрэчы ксёндз П'ера Кода, генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі, прадставіў даклад аб эклезіялагічных перспектывах Выніковага дакумента, які быў прыняты ўдзельнікамі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў (2-27 кастрычніка 2024) і зацверджаны Святым Айцом.

Чальцы Рады абмеркавалі шэраг ініцыятыў і тэм для суправаджэння мясцовых Касцёлаў у засваенні Выніковага дакумента і ўкараненні яго рэкамендацый. Генеральнаму Сакратарыяту было даручана распрацаваць праект, накіраваны на падрыхтоўку ў галіне сінадальнасці і на суправаджэнне Касцёлаў.

Завяршаючы сустрэчу, кардынал Марыа Грэк, Генеральны сакратар, нагадаў чальцам Рады пра іх ролю як "амбасадараў сінадальнасці ў сваіх мясцовых Касцёлах, каб народ Божы мог усё больш і больш любіць сінадальны Касцёл".

Наступная сустрэча Рады запланавана на пачатак лютага 2025 года, калі будзе прадстаўлены распрацаваны праект.
 

18 снежня 2024, 10:23