У Ватыкане ўшанавалі памяць Бэнэдыкта XVI
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Эўхарыстыю цэлебравалі каля магілы Папы, якая знаходзіцца ў некалькіх метрах ад месца пахавання святога апостала Пятра, дзе да беатыфікацыі спачываў святы Ян Павел ІІ.
У гаміліі кардынал Кох звярнуўся да таямніцы Божага Нараджэння і "Слова, якое сталася целам", апісанага святым Янам Евангелістам. Іерарх адзначыў, што Ёзэф Ратцынгер-Бэнэдыкт XVI "разважаў над гэтым Логасам на працягу ўсяго свайго жыцця і адкрыў яго нам". У "Слове жывога Бога" ён знайшоў праўду, "якой людзі прагнуць у глыбіні сваіх сэрцаў".
Прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству падкрэсліў, што для Бэнэдыкта XVI не было большага прыярытэту, чым "даць людзям магчымасць аднавіць сувязь з Богам, Яго праўдай і прыгажосцю".
Бэнэдыкт XVI памёр ва ўзросце 95 гадоў 31 снежня 2022 года ў 9.34 у ватыканскім кляштары Mater Ecclesiae, дзе жыў пасля сыходу на пенсію ў 2013 годзе. Яго пантыфікат працягваўся з 19 красавіка 2005 года па 28 лютага 2013 года і скончыўся першым за амаль 600 гадоў добраахвотным сыходам. Яшчэ да абрання на Пасад Пятра Ёзэф Ратцынгер глыбокі паўплываў на Касцёл, спачатку як малады тэолаг на Другім Ватыканскім Саборы, а пазней як прэфект Кангрэгацыі веравучэння (1981-2005).