Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Лектар чытае на кітайскай мове кароткую версію папскай катэхезы Лектар чытае на кітайскай мове кароткую версію папскай катэхезы  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Гістарычны момант: кітайская мова на агульнай аўдыенцыі

Гістарычная падзея адбылася 4 снежня 2024 года ў Ватыкане падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі. Упершыню за ўсю гісторыю прагучаў кароткі агляд катэхезы на кітайскай мове.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Сёння з вялікім задавальненнем пачынаем чытанне кароткага зместу катэхезы на кітайскай мове", - сказаў Францішак, звяртаючыся да прысутных кітайскіх вернікаў і тых, хто далучыўся да трансляцыі праз сродкі масавай камунікацыі. "Малюся аб радасці і супакоі для ўсіх вас і вашых сем'яў. Няхай вас Бог благаславіць!" - дадаў Папа.

Падзея стала важным крокам у развіцці дыялогу паміж Святым Пасадам і Кітаем, які ў апошнія гады набывае новую дынаміку. Варта адзначыць, што Францішак неаднаразова выказваў жаданне наведаць Кітай і сустрэцца з кітайскімі католікамі, якія складаюць меншасць у гэтай краіне.

Выкарыстанне кітайскай мовы падчас папскай аўдыенцыі таксама сведчыць пра ўніверсальнасць Каталіцкага Касцёла і яго адкрытасць да ўсіх народаў свету.
 

04 снежня 2024, 11:25
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031