Пошук

Будынак Трыбунала Ватыкана - галоўная судовая ўстанова дзяржавы-горада Будынак Трыбунала Ватыкана - галоўная судовая ўстанова дзяржавы-горада 

Ватыкан: асуджана былое кіраўніцтва Хору Сікстынскай капэлы

Ватыканскі трыбунал вынес прысуд былому кіраўніцтву Хору Сікстынскай капэлы за фінансавыя махінацыі, адмыванне грошай і злоўжыванне службовым становішчам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Судовы працэс, які пачаўся ў маі 2023 года, стаў вынікам пяцігадовага расследавання, ініцыяванага пасля скаргаў бацькоў юных харыстаў. Яны выказвалі занепакоенасць тым, што хор удзельнічае ў мерапрыемствах, якія не адпавядаюць яго місіі.

Паводле рашэння суда, былы дырэктар хору ксёндз Масіма Паламбэла асуджаны на 3 гады і 2 месяцы пазбаўлення волі. Фінансавы дырэктар Мікеланджэла Нардэла атрымаў больш суровае пакаранне – 4 гады і 8 месяцаў турмы, а яго жонка Сімона Росі – 2 гады.

Гэтая справа падкрэслівае імкненне Святога Пасада да большай фінансавай празрыстасці і адказнасці ў кіраванні касцельнымі ўстановамі.

Хор Сікстынскай капэлы, які мае шматвяковую гісторыю і з'яўляецца адным з найстарэйшых і найпрэстыжнейшых касцельных хораў у свеце, цяпер знаходзіцца пад новым кіраўніцтвам, якое павінна забяспечыць належнае выкананне яго духоўнай і культурнай місіі.
 

11 снежня 2024, 10:31