Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Illustration shows message reading "AI artificial intelligence", keyboard and robot hands

Новы дакумент Святога Пасада: этычныя рамкі штучнага інтэлекту

28 студзеня 2025 года, Святы Пасад апублікаваў грунтоўны дакумент Antiqua et Nova, які складаецца са 117 параграфаў і закранае ўсе асноўныя аспекты ўзаемадзеяння паміж чалавекам і штучным інтэлектам (ШІ).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дакумент падкрэслівае фундаментальную розніцу паміж чалавечым і штучным інтэлектам. Само выкарыстанне тэрміна інтэлект у дачыненні да ШІ з'яўляецца памылковым. У той час як чалавечы інтэлект фарміруецца праз цялесны досвед і міжасобасныя адносіны, ШІ з'яўляецца толькі прадуктам чалавечай дзейнасці і не валодае сапраўднай здольнасцю да самаразвіцця.

Выказваецца сур'ёзная занепакоенасць адносна выкарыстання ШІ ў ваеннай сферы. Як адзначыў Папа Францішак на сустрэчы G7 у Апуліі: "Ніводная машына не павінна вырашаць пытанне жыцця і смерці чалавека". Аўтаномная зброя, здольная дзейнічаць без чалавечага кантролю, разглядаецца як сур'ёзная пагроза для чалавецтва.

У эканамічнай сферы адзначаецца, што ШІ можа як павысіць прадукцыйнасць працы і стварыць новыя працоўныя месцы, так і прывесці да дэкваліфікацыі работнікаў, падпарадкаваць іх аўтаматызаванаму нагляду і абмежаваць іх функцыі жорсткімі і паўтаральнымі задачамі. Выклікае занепакоенасць канцэнтрацыя ўлады над ШІ ў руках невялікай колькасці буйных кампаній. Гэта можа прывесці да паглыблення сацыяльнай няроўнасці і лічбавага разрыву.

У медыцынскай сферы дакумент папярэджвае пра рызыку стварэння медыцыны для багатых. Хоць ШІ можа значна палепшыць дыягностыку і лячэнне, важна забяспечыць роўны доступ да гэтых тэхналогій для ўсіх слаёў насельніцтва.

Асаблівая ўвага ў тэксце надаецца пытанням адукацыі. Падкрэсліваецца, што выкарыстанне ШІ не павінна весці да страты крытычнага мыслення ў вучняў і студэнтаў. Сістэмы ШІ павінны дапамагаць у навучанні, а не замяняць традыцыйныя метады адукацыі.

У сферы экалогіі дакумент адзначае дваістасць уплыву ШІ. З аднаго боку, тэхналогіі дапамагаюць у прагназаванні экстрэмальных кліматычных з'яў і кіраванні ўстойлівай сельскай гаспадаркай. З другога боку, самі сістэмы ШІ спажываюць значную колькасць энергіі і вады, павялічваючы выкіды CO₂.

Аўтары – Дыкастэрыі веравучэння і па культуры і адукацыі – закранаюць пытанні прыватнасці і свабоды веравызнання, падкрэсліваючы, што лічбавы нагляд можа выкарыстоўвацца для кантролю над жыццём вернікаў і праявамі іх веры.

Дакумент таксама звяртае ўвагу на праблему дэзінфармацыі і дыпфэйкаў. ШІ можа генерыраваць маніпулятарны кантэнт і фальшывую інфармацыю, што патрабуе пільнай праверкі дакладнасці матэрыялаў.

У заключнай частцы падкрэсліваецца, што ШІ павінен заставацца выключна інструментам, які дапамагае чалавеку, а не замяняе яго. Існуе сур’ёзная небяспека ідалапаклонства перад штучным інтэлектам. Чалавек можа трапіць у пастку: спрабуючы стаць роўным Богу праз стварэнне разумных машын, ён у выніку сам становіцца рабом створанай ім жа тэхналогіі. Гэта своеасаблівая форма ідалапаклонства, дзе чалавек спачатку ўзвышае сябе як стваральніка, а потым трапляе ў залежнасць ад створанага ім прадукту.

Дакумент накіраваны не толькі да бацькоў, настаўнікаў і духавенства, але і да ўсіх, хто падзяляе неабходнасць этычнага развіцця тэхналогій на карысць чалавека і агульнага дабра.
 

28 студзеня 2025, 09:06
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031