Фернандэс: сем прычын, чаму нам патрэбен Папа Францішак
Марыя Валодзіна - Vatican News
Кардынал Фернандэс перакананы, што ёсць сем важных прычын, чаму свету патрэбен Папа Францішак. Свае думкі ён выклаў на партале "Religion Digital".
Першая прычына заключаецца ў тым, што Францішак – "чалавек Божы, відавочна глыбока адданы Евангеллю Езуса".
Наступная прычына – яго дальнабачнасць. Папа валодае "незвычайнай інтуіцыяй, якая выходзіць далёка за рамкі сённяшняй мімалётнасці".
Трэцяя прычына – яго незвычайная мужнасць, якая “дазваляе яму гаварыць тое, пра што маўчаць палітыкі".
Чацвёртая прычына заключаецца ў тым, што “ён паэт, які жэстамі і некалькімі словамі здольны выказаць тое, што іншыя не могуць перадаць нават у доўгіх разважаннях".
Пятая прычына ў тым, што "ён паслядоўны, аскетычны, адданы, здольны цалкам прысвяціць сябе справе".
Шостая прычына: ён – “наймацнейшы голас бедных і занядбаных на гэтай зямлі".
Нарэшце, апошняя прычына: "таму што гэтаму свету патрэбен айцец, хтосьці, хто адлюстроўвае айцоўства Бога так, як ён".