Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Une Manière de Commencement - Une Prolongation du meme - Et un En Plus - Suivi d'une Redite
Расклад Падкасты
Кардынал Маўра Гамбэці падчас Ружанца аб здароўі Папы Кардынал Маўра Гамбэці падчас Ружанца аб здароўі Папы  (Vatican Media)

Гамбэці: няхай вяртанне Папы ў Ватыкан будзе знакам надзеі

“Няхай вяртанне Святога Айца дадому, сюды, у Ватыкан, у сэрца Касцёла, будзе знакам надзеі для ўсіх, хто ў гэты момант з мужнасцю і даверам перажывае час пакут”, - пажадаў кардынал Маўра Гамбэці.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Увечары 23 сакавіка 2025 года архіпрэзбітэр Базылікі Святога Пятра правёў на галоўнай ватыканскай плошчы Ружанец у інтэнцыі выздараўлення Папы Францішка.

“Што ж, гэта вялікая радасць, што Папа вярнуўся дадому, і мы хочам падзякаваць Богу разам з Марыяй. Дарагія браты і сёстры, аб’яднаныя сэрцам і духам, мы зноў збіраемся ў малітве за нашага любага Святога Айца, Папу Францішка, якога Касцёл з вялікім даверам чакаў у гэты час хваробы. Няхай яго вяртанне дадому, сюды, у Ватыкан, у сэрца Касцёла, стане знакам надзеі для ўсіх, хто цяпер з мужнасцю і даверам перажывае час пакут”, - пажадаў кардынал Гамбэці.

“Наша малітва, якая суправаджала яго на працягу гэтага неспакойнага месяца, працягваецца і ператвараецца ў просьбу да Пана, каб Ён благаславіў яго хутчэйшае і поўнае выздараўленне, аднаўленне сіл і здароўя, каб ён і надалей вёў Божы народ з любоўю, мудрасцю і верай”, - дадаў іерарх, заклікаючы прысутных на плошчы разам паразважаць над таямніцамі святога Ружанца, просячы заступніцтва Марыі, Маці Касцёла, каб яна і надалей падтрымлівала Папу сваёй мацярынскай апекай.

Як і ў мінулыя дні, Ружанец за Папу на Плошчы Святога Пятра маліліся шматлікія кардыналы, арцыбіскупы і біскупы, якія служаць у ватыканскіх установах, дыяцэзіяльнае і манаскае духавенства, а таксама вернікі Рымскай дыяцэзіі і пілігрымы з усяго свету, якія прыбылі ў Вечны Горад.
 

24 сакавіка 2025, 08:59
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930