Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса 

Святы Айцец прызначыў нунцыя пры Еўрасаюзе

22 сакавіка 2025 года Папа Францішак прызначыў новага дыпламатычнага прадстаўніка пры Еўрапейскім Саюзе. Ім стаў арцыбіскуп Бернардзіта Ауса, які дагэтуль займаў пасаду Апостальскага нунцыя ў Іспаніі і Андоры.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

65-гадовы іерарх філіпінскага паходжання мае багаты вопыт дыпламатычнай службы Апостальскай Сталіцы. Ён скончыў Папскую касцельную акадэмію і служыў у прадстаўніцтвах Святога Пасаду на Мадагаскары (у кампетэнцыю якога ўваходзіць таксама Паўднёвая частка Індыйскага акіяну), у Балгарыі, Албаніі, Секцыі па адносінах з дзяржавамі ў Дзяржсакратарыяце, а таксама ў Місіі Святога Пасаду пры ААН.

У 2008 годзе Ауса быў прызначаны нунцыем на Гаіці. Затым, з 2014 па 2019 год, займаў пасаду Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью-Ёрку. З 2019 па 2025 год быў Апостальскім нунцыем у Іспаніі і Андоры.

Пасада нунцыя пры Еўрасаюзе стала вакантнай 11 жніўня 2024 года пасля заўчаснай смерці 74-гадовага арцыбіскупа Ноэля Трэнэра, які займаў гэтую пасаду з 2022 года.
 

22 сакавіка 2025, 12:21